Як паўплываў красавіцкі снег на ход вясенне-палявых работ на Астравеччыне
Красавіцкія снег з дажджом крыху “падмачылі” планы аграрыяў. Але, як вядома, чалавек мяркуе… Ці паўплывала непагадзь на правядзенне вясенне-палявых работ на Астравеччыне, карэспандэнт “АП” даведаўся ў сектары раслінаводства ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання.
– Празмерныя ападкі і паніжэнне тэмпературы прыпынілі тэмпы пасяўной. Хоць, наколькі мне вядома, тыя ж КСУП “Міхалішкі” ці РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі” веснавыя сюрпрызы надвор’я закранулі ў меншай ступені, – патлумачыў загадчык сектара раслінаводства Міхаіл Шлыковіч. –Варта разумець, што з-за празмернай пераўвільготненасці глебы вялікія энерганасычаныя агрэгаты ў поле не пусціш – яны загразнуць. На ўчастках, дзе дазваляюць магчымасці, гаспадаркі аруць, культывуюць глебу, уносяць арганіку – работы вядуцца кропкава, з улікам усіх фактараў. Для падтрымкі азімых пасеваў працягваецца ўнясенне мінеральных угнаенняў. Напрыклад, першую падкормку збожжавых завяршылі КСУП “Гудагай” і “Варняны”, азімага ячменя – усе гаспадаркі. “Карміць” па другім крузе рапс пачалі “Гудагай”, “Гервяты” і РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі”.
Па меркаванні спецыялістаў, цяпер галоўнае – падрыхтаваць глебу, каб з наступленнем аптымальных умоў прыступіць да масавай сяўбы.
У тэму
На раніцу 3 сакавіка на Астравеччыне засеяна 8% яравога кліна, у тым ліку 22% – раннімі збожжавымі і зернебабовымі.
Фота з інтэрнэта.