У Астраўцы адзначылі Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

18:47 / 31.03.2023

Урачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, прайшло ў Астраўцы ў шматфункцыянальным комплексе.

IMG_1458.JPG

Сувязь паміж беларусамі і расіянамі ўзмацнілася, дзякуючы будаўніцтву ў нашым раёне атамнай электрастанцыі. Цягам апошніх гадоў і мясцовыя жыхары, і новыя астраўчане двух нацыянальнасцей адзначаюць святы разам, у тым ліку Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі.

Са святам прысутных у зале павіншаваў першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Карніла.

IMG_1444.JPG

– У гісторыі нашых краін ёсць шмат важных дат, але гэтая мае асаблівае значэнне. Яна сімвалізуе наша моцнае сяброўства, духоўную еднасць і непарыўную сувязь. Падпісаная 2 красавіка 1996 года дамова аб Супольнасці Беларусі і Расіі пацвердзіла, што імкненне двух народаў быць разам – трывалае, моцнае і непадуладнае ніякім разбуральным працэсам. У нас агульнае разуменне дабрыні, суверэнітэту, мы цэнім шматгадовыя традыцыі брацтва. Гэтыя каштоўнасці трэба шанаваць і перадаваць дзецям і ўнукам. У няпростых умовах апошніх гадоў мы яшчэ раз упэўніліся, наколькі неабходна ўзаемная падтрымка. Лёс двух брацкіх народаў немагчыма раздзяліць, – падкрэсліў намеснік старшыні райвыканкама. – Сардэчна жадаю мірнага неба над галавой, моцнага здароўя і дасягнення пастаўленых мэт.

Іван Карніла ўручыў Прывітальны адрас ад імя старшыняў Астравецкага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў начальніку арганізацыйна-распарадчага аддзела прадстаўніцтва АТ “АтамБудЭкспарт” у Рэспубліцы Беларусь Аляксандру Франтову.

IMG_1458.JPG

– За все годы пребывания в Островце – это время реализации самого крупного и масштабного белорусско-российского проекта по сооружению атомной электростанции, я отметил, что жители вашего района и руководство заслуживают самых тёплых слов и благодарности. Этот праздник очень значимый для наших народов. Нет более близкой, более родной страны для россиян, чем Беларусь. Пусть крепнет наш союз. Жадаю ўсім поспехаў і дабрабыту, – завяршыў пажаданнямі на беларускай мове выступленне Аляксандр Франтоў.

IMG_1452.JPG

Прыемным музычным падарункам для прысутных стала канцэртная праграма “Масты любові” ад Гродзенскай абласной філармоніі.

IMG_1483.JPG

IMG_1469.JPG

Текст:
Фото: Алёна Ганулич