Вера Кацяш з КСУП “Гервяты” ўзнагароджана медалём “За працоўныя заслугі”

12:30 / 31.03.2023

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ аб прысуджэнні дзяржаўных узнагарод амаль 40 працаўнікам сельскай гаспадаркі. Сярод іх – і даглядчык комплексу па дарошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы КСУП “Гервяты” Вера Кацяш.

IMG_3186.jpg

За шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў наша зямлячка атрымае медаль “За працоўныя заслугі”.

У жывёлагадоўлі Астравеччыны Вера Пятроўна працуе амаль 38 гадоў. Яна неаднаразова станавілася пераможцам раённага сельскагаспадарчага спаборніцтва. Лепшым працаўніком жанчыну прызнавалі і падчас акцыі “Наш жывёлавод”, якую штогод правозіць райкам прафсаюза работнікаў АПК. Летась напярэдадні прафесійнага свята Вера Кацяш прадстаўляла Астравеччыну на ўрачыстай цырымоніі ўшанавання лепшых працаўнікоў сельскай гаспадаркі з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.

Віншуем зямлячку з заслужанай узнагародай!

Текст:
Фото: Алёна Ганулич