Ветэраны фестывалілі і глядзелі кіно

09:00 / 03.04.2023
Ужо 17 гадоў напрадвесні гасцінны гарадок Іўе збірае людзей залатога ўзросту на абласны фестываль творчасці «Не старэюць душой ветэраны». Неад’емны яго ўдзельнік – народны хор ветэранаў працы Астравецкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці. Сёлета ён выступіў у абноўленым складзе і з новым мастацкім кіраўніком Васілём Карпяцом. 

image-19-03-23-11-58-6.jpg


Калектыў паказаў тры рознапланавыя музычныя кампазіцыі: патрыятычную «Беларусь мая», гарэзлівую народную «Сонейка ды месяц» і лірычную «Звёздочка тучку задела». Выступілі годна, гледачы падтрымлівалі артыстаў дружнымі апладысментамі. Журы, у складзе якога былі кіраўнік і спецыялісты абласнога ўпраўлення культуры, адзначыла высокае выканаўчае майстэрства калектыву, саліста Васіля Карпяца і дуэта сясцёр Алены і Наталлі Такарчукоў.
Дадому харысты вярталіся з дыпломамі і падарункамі. Арганізатары фестывалю ўручылі грашовыя сертыфікаты старэйшым удзельнікам ветэранскіх творчых аб’яднанняў – тым, каму ўжо за 80 гадоў. Сярод іх – астраўчанкі Наталля Зубенка, Яніна Харашэй і Алена Валюк.

  З паспяховым выступленнем на фестывалі ўдзельнікаў народнага хору павіншавала старшыня раённага савета ветэранаў Ірына Шляхтун і ў якасці ўзнагароды ўручыла білеты ў кіно – на прагляд новага расійскага фільма «Нюрнберг». 
Кінастужка расказвае пра падзеі канца лета – пачатку восені 1945 года, калі ў гэтым нямецкім горадзе праходзіў міжнародны трыбунал, суд над ваеннымі злачынцамі – вярхушкай фашысцкага камандавання, якая развязала Другую сусветную вайну ў Еўропе і загубіла на франтах і ў канцлагерах мільёны чалавечых жыццяў. 
Фільм узрушыў.

Таіса СЯМЁНАВА. 


Текст: Главный администратор