Чаго чакае ад Паслання Прэзідэнта Дар’я Часнойць з КСУП “Гервяты”

16:23 / 30.03.2023

–Першы год працую ў сельскай гаспадарцы, але бацькі ў гэтай галіне ўсё жыццё, таму пытанні развіцця аграпрамысловага комплексу, замацавання маладых спецыялістаў у сельскай мясцовасці мне блізкія. Думаю, Аляксандр Лукашэнка частку выступлення прысвеціць гэтым тэмам.

09000.jpg

Падаецца, што Прэзідэнт абавязкова спыніцца на бяспецы краіны, знешніх і ўнутраных пагрозах. Цяпер складаны час, геапалітычная сітуацыя мяняецца ледзь не штодзень. Беларускі лідар акумулюе ўсе нашы дасягненні, задумы, мэты і акрэсліць шлях развіцця дзяржавы і грамадства на бліжэйшы час. У Год міру і стварэння асаблівы сімвалізм і значэнне набываюць спрадвечныя каштоўнасці: сям’я, працавітасць, добразычліваць, чалавечнасць. Ад кожнага і ад нас, моладзі, залежыць будучыня.

Текст: