Райкам прафсаюза работнікаў АПК праводзіць спаборніцтва сярод механізатараў
Нагадаю, што і сёлета падчас вясенне-палявых работ райкам работнікаў аграпрамысловага комплексу праводзіць сярод механізатараў працоўнае спаборніцтва па асноўных відах сельгасработ.
Па словах прафсаюзнага лідара аграрыяў Юрыя Адулы, пераможцаў вызначаць па выкананай у сярэднядзённай норме, пры гэтым механізатар павінен адпрацаваць на адпаведным відзе работ не менш за 5 дзён. За адно прызавое месца ў кожнай катэгорыі хлебаробаў чакаюць узнагароды ад райкама і пуцёўка ў санаторый ад прафкама сельгаспрадпрыемства.
На вечар панядзелка, 27 сакавіка, план яравой сяўбы хлебаробы выканалі на 4%, у тым ліку па прыгортванні ў глебу насення ранніх збожжавых і зернебабовых культур (без уліку кукурузы, грачыхі і проса) – на 11%.
Па звестках райкама прафсаюза работнікаў АПК, лепшыя вынікі на вясенне-палявых работах на 28 сакавіка паказалі:
ВОРЫВА
Раман МУРАЎСКІ з КСУП «Варняны».
КУЛЬТЫВАЦЫЯ
Іосіф МАСЕВІЧ з КСУП «Гервяты».
СЯЎБА ЗБОЖЖАВЫХ
Пётр СЯРГЕЙ З КСУП «Гудагай».
СЯЎБА І ПАДСЕЎ ТРАЎ
Аляксандр ЗАМАРА з КСУП «Гудагай».
ПАГРУЗКА АРГАНІКІ
Анатоль ВАЛЯВАТЫ з КСУП «Гудагай».
УНЯСЕННЕ АРГАНІКІ
Дзмітрый МАТУСЕВІЧ з КСУП «Гудагай».
УНЯСЕННЕ МІНЕРАЛЬНЫХ УГНАЕННЯЎ
Мікіта ЯРМАК з КСУП «Міхалішкі».