Мітынг памяці і смутку прайшоў у Гервятах

17:13 / 22.03.2023

“Песню свою отправляя в полёт, – помните! О тех, кто уже никогда не споёт, – помните!” – гэтыя радкі з верша Роберта Раждзественскага, якія прачытала вучаніца Гервяцкай школы Таня Якубцэвіч, можна лічыць лейтматывам усяго мітынгу-рэквіема, прысвечанага 80-й гадавіне хатынскай трагедыі. Ён адбыўся 22 сакавіка ў аграгарадку Гервяты каля помніка загінулым землякам.

IMG_0310.JPG

Пра гэта – неабходнасць помніць, каб не дапусціць у далейшым падобнай трагедыі, – гаварылі ў той дзень вучні і настаўнікі, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Тальчук і прадстаўнікі грамадскасці.

IMG_0337.JPG

А сімвалам вечнай памяці і жалобы сталі агеньчыкі лампадак і кветкі, што ўсклалі ўдзельнікі мітынгу да помніка.

IMG_0350.JPG

Сімфонія жыцця.

Выпадкова ці спецыяльна, але напачатку мітынгу загучалі званы гервяцкага касцёла. І ў тым быў асаблівы знак: трэба памятаць загінулых – і думаць пра жывых.

Текст: Нина Рыбик
Фото: Нина Рыбик