На Астравеччыне працягваецца тэхагляд сельгасмашын

13:30 / 13.03.2023

На Астравеччыне працягваецца агляд сельскагаспадарчай тэхнікі.

12121221.jpg

Калёсныя трактары, прычэпы да іх і самаходныя машыны гаспадарак і прыватных асоб, будуць праходзіць тэхагляд у наступныя дні:

14 сакавіка – КСУП “Гудагай”;

16 сакавіка – КСУП “Гервяты”;

17 сакавіка – РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі”;

21 сакавіка – КСУП “Міхалішкі”;

22 сакавіка – КСУП “Варняны”.

Жыхары Астраўца могуць атрымаць дазвол на ўдзел у дарожным руху 28 сакавіка.

Як нагадаў галоўны дзяржінспектар упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Вячаслаў Яроміч, тэхагляд платны: для трактараў і іншых самаходных машын – 0,3 базавыя велічыні, для прычэпаў і паўпрычэпаў – 0,2.

Текст: