Іван Карніла пра акцэнты Прэзідэнта для аграрыяў

17:12 / 11.03.2023

На пасяджэнні Савета Міністраў, якое прайшло пад кіраўніцтвам Прэзідэнта, абмяркоўвалі вынікі работы эканамічнага сектара за мінулы год і рашэнне актуальных задач сацыяльна-эканамічнага развіцця ў 2023-м. 

IMG_8761.JPG

Аляксандр Лукашэнка закрануў пытанні сельскай гаспадаркі і расставіў для аграрыяў канкрэтныя акцэнты на гэты год, пачынаючы ад гатоўнасці гаспадарак да пасяўной кампаніі, павелічэння пагалоўя буйной рагатай жывёлы і заканчваючы паскарэннем тэмпаў меліярацыйных работ.

Бачаннем акрэсленых кіраўніком краіны задач і іх выкананнем у праламленні на наш раён падзяліўся першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Карніла:

– Лічу, што ў цэлым мінулы сельскагаспадарчы год быў паспяховым для Астравеччыны. Летась без малога на 15 тысяч тон больш намалацілі збожжа, чым у 2021-м. Ураджайнасць у амбарнай вазе дасягнула амаль 34 цэнтнераў з гектара. Парадавалі і іншыя культуры.

Але спыняцца на дасягнутым не варта. Хоць у нашым паўночным рэгіёне спецыфічныя кліматычныя ўмовы, трымаць руку на пульсе сяўбы павінен кожны. Ад паспяховасці правядзення пасяўной залежыць будучы ўраджай, таму ўсе неабходныя агратэхнічныя мерапрыемствы павінны быць выкананы якасна і ў тэрмін.

Дбаючы пра ўраджай збожжавых, нельга забываць і пра травяністыя кармы. Некалькі гадоў назад мы змаглі змяніць негатыўную тэндэнцыю іх недахопу. І сёлета ўсім гаспадаркам хопіць уласных сенажу і сіласу да пачатку летне-пашавага сезона.

Павялічваюцца ў раёне аб’ёмы перазалужэння, паляпшаюцца пашавыя ўгоддзі. Адпаведна развіваецца і мяса-малочная вытворчасць. Две гаспадаркі Астравеччыны ўзялі ў арэнду комплексы КСУП “Варняны”. У выніку на МТК “Газа” працягваецца рэканструкцыя, на МТК “Кярняны” будуюць жывёлагадоўчыя аб’екты і малочна-даільны блок. І такія змены пойдуць толькі на карысць. У КСУП “Гервяты” ў бліжэйныя два гады запланавана будаўніцтва малочна-таварнага комплексу.

milk.jpg

За мінулы год павялічылі пагалоўе буйной рагатай жывёлы: на 1 студзеня 2023-га яно склала крыху больш за 32 800 асобін. Выраслі і надоі, праўда, не нашмат, а таксама палепшылася якасць малака.

У мінулым годзе перад сельскай галіной раёна стаяў дастаткова высокі рубеж – 108,8% тэмпу росту. Даведзенае заданне па вытворчасці валавай прадукцыі на 2022 год мы выканалі, зрабіць гэта будзем імкнуцца і сёлета.

Текст: