Вучні Рымдзюнскай СШ пабывалі на малочна-таварным комплексе “Дайлідкі”

12:01 / 29.01.2023

IMG_20230119_123602.jpg

Вучні 7-10 класаў Рымдзюнскай сярэдняй школы пабывалі на малочна-таварным комлексе «Дайлідкі» КСУП «Гервяты». 

– Прафесійная арыентацыя старшакласнікаў – адзін з найбольш важных, на маю думку, момантаў у выхаванні і развіцці дзіцяці. Адна справа – слухаць расповеды настаўніка пра тую ці іншую прафесію, іншая – стасавацца з такім прафесіяналам. Мы адгукнуліся на просьбу ўстановы адукацыі і правялі экскурсію па найбуйнейшым комлексе нашай гаспадаркі, – расказала намеснік дырэктара КСУП «Гервяты» Алена Кандратовіч. 
Хто такі заатэхнік? Чым займаецца ветэрынарны ўрач? Што ў «абедзенным меню» ў рагулі? Як адбываецца дойка? Пра гэта і многае іншае рымдзюнскія вучні даведаліся ад начальніка МТК Ганны Александровіч і ветурача Андрэя Слядзевіча і іншых работнікаў. 
Верыцца, што слухаючы і назіраючы за работай даярак, жывёлаводаў і спецыялістаў сельскай гаспадаркі, хтосьці са школьнікаў у будучыні звяжа свой лёс з аграпрамысловым комплексам. 

На МТК «Дайлідкі» ўтрымліваецца крыху больш за 2 700 галоў, з якіх 890 – дойны гурт. За мінулы год сярэдні надой ад каровы склаў звыш 8 тысяч кілаграмаў малака.

IMG_20230119_110334.jpg



Фота Алены КАНДРАТОВІЧ.






Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст: