Святочны настрой

08:39 / 22.01.2023

IMG_0871.jpg

На завяршэнне  рэспубліканскай дабрачыннай акцыі  «Ад усёй  душы», якую ініцыіраваў Прэзідэнт краіны з тым, каб у навагоднія святы ўдзяліць асаблівую ўвагу пажылым людзям, у Тэрытарыяльным цэнтры абслугоўвання насельніцтва прайшла  цёплая імпрэза. 
 
Гасцей шаноўнага ўзросту сардэчна прывіталі старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Ірына Шляхтун і дырэктар цэнтра Святлана Куцько. Іх шчырыя, сардэчныя словы запалі ў нашы душы.
Сэнс акцыі ў цесных сувязях старэйшага  і ма­ла­дога пакаленняў. Таму на свята прыбыў дзі­ця­чы музычны калектыў сярэдняй школы №3 з па­да­рункамі: літаратурным прадстаўленнем, танца­вальнай кампазіцыяй ды вядомай і любімай «Кацю­шай», якую спявалі ўсе  разам. Маладыя артыс­ты з Альхоўскага дома культуры Алег і Яўгенія Уласікі таксама прыехалі з песнямі.
Не засталіся толькі ўдзячнымі слухачамі і героі дня – пенсіянеры.  Вяночкам папулярных мелодый  маладосці парадавалі  альхоўскія «Анюціны вочкі» і астравецкія «Аксаміткі». Напрыканцы канцэрта прыпаднёс музычны сюрпрыз кіраўнік апошняга калектыву Васіль Карпец. А яшчэ  ўсіх ад душы павесяліла Цыганка – супрацоўніца цэнтра Ірына  Юковіч. 
Потым былі  танцавальнае і песеннае караоке. Усіх сагравала не толькі цёплая святочная атмасфера, але і духмяная гарбата з рознай слодыччу.

IMG_0881.jpg

IMG_0889.jpg

IMG_0864.jpg

IMG_0839.jpg

IMG_0852.jpg

IMG_0895.jpg

Фота Дзмітрыя Качана.


Текст: