Пацікавіліся ў астраўчан, ці святкуюць яны Стары Новы год

10:13 / 13.01.2023
Традыцыя святкавання Старога Новага года з’явілася крыху больш за стагоддзе назад, калі змяніўся стыль летазлічэння. У жыхароў Астравеччыны карэспандэнт пацікавіўся, ці адзначаюць гэта свята ў іх сем’ях.

Дзмітрый Янковіч, Гервяты:

1111232135.jpg

– Стары Новы год – добрая нагода сабрацца са сваякамі ці блізкімі і правесці вечар у цёплай сямейнай абстаноўцы. Хоць для мяне куды больш значныя святы Божага Нараджэння і Новага года. Апошні, дарэчы, сустракалі ў жончыных бацькоў, сабраліся родзічы па маёй і Веранікі лініях. 

Марыя Петрык, Гудагай:

522254.jpg

– Калі была маладзейшая, то святкавалі і Новы год, і Стары. На дыскатэку не хадзілі, але абавязкова накрывалі святочны стол. У той дзень да малых прыходзіў Дзед Мароз. Думаю, што гэта доб­рая нагода сустрэцца з блізкімі ці сябрамі. 

Марына Бублевіч, Міхалішкі:

6545647.jpg

– Калядныя і навагоднія святы прыносяць больш радасці дзецям, а не дарослым. Да сына Дзед Мароз прыходзіць на Новы год. Артур папрасіў у чараўніка канструктар. Ён знайшоў пад ёлкай не толькі «Лега», але і бесправадныя навушнікі, спартыўны касцюм. Думаю, што галоўны зімовы чараўнік зазірне да сына і на Стары Новы год. А што прынясе – паглядзім. 

Тэрэса Лукашэвіч, Астравец:

554541.jpg

– Дзеці ніколі пра мяне не забываюць. Дачка з сям’ёй прыязджала са Смаргоні на Новы год, думаю, адведаюць і на Стары. Да гэтага дня не прыбіраю ёлку і гірлянды. Адзначаем, але не так, як Новы год. Павячэраць ці выпіць па кубачку кавы ці чаю з тортам – вось і ўсё святкаванне. Спадзяюся, што гэты год будзе спакойным і спрыяльным для шанцавання і спаўнення мар, планаў і задум. 

Генрых Снядэцкі, Падольцы (без фота):
– У метрыках датай майго нараджэння пазначана «13 студзеня», хоць ад маці ведаю, што з’явіўся на свет напачатку месяца. Бацька толькі на Стары Новы год пайшоў у сельскі Савет «выбіраць» дакументы аб маім нараджэнні. (Усміхаецца.) У гэты дзень прыязджаюць дзеці са Смаргоні і Ашмян, каб павіншаваць мяне. Жонка па традыцыі гатуе цэпеліны. 




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: Алена Ганулич