Што б гэта значыла: варыянты нашых чытачоў

09:34 / 28.12.2022

88854.jpg

Конкурс «Што б гэта значыла?», нагадаю, нарадзіўся на старонках «Астравецкай праўды» амаль чвэрць стагоддзя назад і, як нам здавалася, пару гадоў таму памёр сваёй смерцю. А сёлета мы вырашылі праверыць: пацыент хутчэй жывы, чым мёртвы – ці наадварот? І – доб­рая навіна напярэдадні Новага года: нашы чытачы рэанімавалі газетнага доўгажыхара! Цяпер, праўда, адказы на конкурснае заданне найчасцей прыходзяць па электроннай пошце ці змяшчаюцца ў сацыяльных сетках, але гэта не прынцыпова, галоўнае, што здымак, што называецца, «зайшоў», і многім захацелася паспаборнічаць у вастраслоўі. 

Першымі адгукнуліся тыя, хто практычна ўвесь гэты час быў у ліку актыўных удзельнікаў конкурсу «Што б гэта значыла?» і вельмі сумаваў, калі яго прыкрылі, – Капіталіна Пятроўская і Рэгіна Дрэма.
Рэгіна Іосіфаўна, як заўсёды, даслала некалькі варыянтаў:

Дед Морозу написала,
Передать решила лично.
В лес пошла я для начала,
Чтобы всё было отлично.
…Дед Мороз идёт навстречу
И подарком машет мне!
Что не так пошло в тот вечер?
Скрылся Дедушка во тьме!
Мне взамен наряд оставил –
Будет рада детвора.
Сказкой жизнь мою «разбавил»,
Буду в новом амплуа!

Ну і не была б Рэгіна Дрэма сама сабой, каб не памарыла пра сваё, жаночае…

Чтобы ёлка была круче,
В лес за ней сама пошла.
И с собой на всякий случай
Я шампанское взяла.
Вдруг следы – саней, оленей.
Видно, рядом Дед Мороз!
У меня дрожат колени…
Значит, будет всё всерьёз!
Дедушка со мной игрался –
Позовёт и пропадёт!
На снегу наряд остался.
Скрылся сам за поворот!

І яшчэ ад яе адзін варыянт у тую ж тэму:

На дворе морозец стойкий.
Снег кружится, снег идёт.
В лес сама пойду за ёлкой,
Без неё – не Новый Год.
Дед Мороз идёт навстречу
И улыбку дарит мне,
Нежно трогает за плечи…
Всё как будто бы во сне!
Я не помню, что там было –
Люди всяко говорят!
Я его так полюбила,
Что забыл он свой наряд!

Свой погляд на касцюм Дзеда Мароза пад ёлкай мае Капіталіна Пятроўская

Белой-белою метелью
Дед Мороза подраздели
Сняли шапку, шубу сняли
И подарки унесли.
Сняли бороду седую...
И Снегурку молодую
У Деда тоже увели.
Будешь знать теперь, как шляться,
В ресторане похмеляться!

Ёсць ён і ў Марыны Кавалеўскай:

Падхадзіў муж да суседкі,
Падубраўшыся ў Мароза.
Толькі ж я дапільнавала!
Раздзяваў тое ўбранне
І кідаў ён дзе папала...

А ў Гражыны Жукоўскай – нават не­калькі, да прыкладу, вось такі: 

Наш народ радушны, шчодры
Дзеда Мароза ў госцi чакае,
Яго на свята заклiкае!
I каб дзядулечка не мерз 
у паходах снежных,
На елцы у пачатку Астраўца
Яго цёплы касцюм чакае!

І яшчэ адзін – ад яе ж:

Колькi год, дзядулечка,
Твайму кафтану?
Мабыць, мышы патачылi?
Ды і мех ўвесь сцёрся,
Барада аблезла...
Вось, трымай абноўку!
Шубейку старую скідай –
«Прыкід» сучасны надзявай.

Гэты конкурс парадаваў нас тале­наві­тымі навічкамі. Да прыкладу, Ла­ра Епянкова даслала два варыянты подпісаў:

Дзед са здымка ў Астраўцы 
Чараўнік харошы:
Да людзей тады ідзе,
Калі мае грошы.

І яшчэ адзін:

Геаграфію Мароз
Ведаў слабавата.
Вылез там, куды завёз
Ілжывы навігатар.
«Дзе тут ёлка, дзе народ?» –
Чараўнік сканфужаны:
Гэта сёмы ўжо паход
Па знаёмых вуліцах.

Тарэса Бабіч з Альхоўкі ўбачыла на фотаздымку арыгінальны спосаб падзарабіць:

Калі вам патрэбна грошы
Прад Новым годам зарабіць,
Вы ў лес зімовы зазірніце:
Касцюм на елцы там вісіць.
Хтосьці ўжо павандраваў, 
Колькі трэба, «нажабраваў», 
Падняў сабе настрой да свята –
 І пакінуў той касцюм
Для свайго сабрата.

Апошнім часам у нас з’явіліся новыя пастаянныя ўдзельнікі рэдакцыйных конкурсаў. З такіх – сям’я Янкойць са Стра­чанкі. Вось як расказвае мама Наташа пра нараджэнне конкурснага варыянта подпісу:
«Вечером говорю Полинке: «Принеси газету, посмотрим какие там конкурсы предновогодние объявили». Открыла она последнюю страницу, смотрит на фото и говорит «Пропажа Деда Мороза». – Вот так мы решили поучаствовать в вашем конкурсе «Што б гэта значыла?» 

Такімі ж лаканічнымі – але ад таго не менш дасціпнымі! – былі подпісы, якія чытачы пакінулі ў каментарыях пад здымкам у сацыяльных сетках. 

Ганна Мілашэвіч лічыць: «Кто снегом умывается, Дед Морозом называется».

Дзіяна Казюлевіч: «Пытанне ў аргані­за­цы­ях: хто сёлета будзе Дзедам Марозам?»

Дзмітрый Тумко: «Дзед Мароз гуляе ў жмуркі».

Вольга Пінчук: «Мороз-невидимка».

Андрэй Дашкевіч: «У крали…».

Данута Горбаль: «Ушёл в баню. Пожелайте мне лёгкого пара».

А Людміла Сакалоўская не вастра­словіла – яе подпіс да конкурснага здымка перарос у лірычны верш:

Зима. Мороз. Снежок. Иголки.
Друзья! Да это ж наши ёлки!
Меха одели дорогие,
Стоят красивые такие.
На ёлках шуба серебрится,
А дедушка Мороз тихонько спит.
Устал дедуля. Надо торопиться.
Мешок с подарками у ног лежит.
А шуба у Мороза не простая!
Чудес в ней целый миллион!
Примерить шубку кто же не мечтает?
Кругом детишки, смех, 
хрустальный перезвон.
Вставай, дедуля милый, одевайся!
В дорогу к ребятишкам собирайся!
Мешок и шубу поскорее забери.
Вот лыжи! Быстренько беги!

Пачытаеш такі – і сапраўды хочацца разбудзіць Дзеда Мароза, каб як хутчэй падарыў нам свята.

Сёння мы прыводзім не ўсе подпісы да здымкаў: былі сярод іх ананімныя, былі з разраду «ніжэй пояса».
З тых жа, што трапілі ў шорт-ліст для галасавання рэдакцыйнага журы, найбольшую колькасць балаў набраў варыянт Рэгіны Дрэмы – той, у якім яна асабіста панесла пісьмо Дзеду Марозу ў лес.
На другім – адразу два канкурсанты: Капіталіна Пятроўская і Людміла Сакалоўская: наша журы любіць і гумар, і лірыку.
А на трэцім – лаканічны допіс Дануты Горбаль пра лазню: набліжаецца Новы год, і ўсе ўзгадалі бессмяротную навагоднюю камедыю Эльдара Разанава.
Віншуем пераможцаў! Усе яны атрымаюць рэдакцыйныя прэміі. 
Ці быць новаму конкурсу – вырашаць вам: калі вы лічыце, што ён патрэбен – пішыце, тэлефануйце. А галоўнае – дасылайце цікавыя здымкі, і мы аб’явім чарговы этап.

Фота Андрэя ДАШКЕВІЧА.

Текст: Нина Рыбик