Дакрануліся да гісторыі
17:18 / 05.12.2022
Гэтая абіцель існуе не так даўно, але знаходзіцца яна ў гістарычным месцы – на землях, дзе ў гады Першай сусветнай вайны вяліся крывавыя баі. Тут мужна змагаўся знакаміты жаночы смяротны батальён пад камандаваннем легендарнай Марыі Бачкаровай.
На тэрыторыі манастыра ўзведзена капліца ў гонар Патрыярха Ціхана, Свяціцеля Маскоўскага (гады служэння ў сане 1917-1925). Тут размясціўся невялікі музей, дзе прадстаўлена нямала рарытэтных экспанатаў часоў Першай сусветнай – рэшткі зброі, салдацкія каскі, асабістыя рэчы байцоў і афіцэраў і нават сапраўдны шынель, да якога можна было дакрануцца. На сценах мноства фотарэпрадукцый, якія выклікаюць вялікую цікавасць у наведвальнікаў.
Распавяла гісторыю стварэння манастыра і правяла экскурсію па музеі сястра Ірына, насельніца абіцелі. Паломнікі мелі магчымасць пакінуць запіскі з імёнамі родных і блізкіх, жывых і памерлых, для памінання на манастырскіх богаслужэннях, якія праходзяць тут па суботах і нядзелях, а таксама ў дні царкоўных свят.
Працягам падарожжа стала наведванне мемарыяла памяці ахвяр і герояў, узведзенага на лініі процістаяння ў Першую сусветную вайну 1915-1917 гадоў. Паломнікі ўзнеслі малітву аб супакаенні душ загінулых, запалілі свечкі і паклалі кветкі да падножжа манумента славы і памяці.
Зручны мікрааўтобус экскурсантам прадаставіў Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, за што яму вялікі дзякуй.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.