Урачыстае святкаванне Дня работнікаў сельскай гаспадаркі (дополнено)

15:00 / 28.11.2022
1801

Сёлета традыцыя святкаваць Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і пера­працоўчай прамысловасці АПК усім раё­нам адрадзілася. Апошнія два гады з-за пандэміі каронавіруснай інфекцыі мерапрыемствы з удзелам прадстаўнікоў райвыканкама і дэпутацкага корпусу праходзілі кампактна ў гаспадарках. 

…Віноўнікаў урачыстасці на ўваходзе вітаў народны ансамбль народных інстру­ментаў «Скарбніца». Вернісаж партрэтаў вясковых працаўнікоў раскі­нуўся ў фае – фотавыставу з сімвалічнай назвай «Імгненні астравецкага жніва» арганізавала раённая газета, на старонках якой, як кажуць, часта і густа з’яўляюцца рэпартажы з палёў і ферм, замалёўкі пра даярак, механізатараў, корманарыхтоўшчыкаў і жывёлаводаў. Тэматычныя «жніўныя» зоны з выкарыстаннем саломкі, зерня і збажыны да свята падрыхтавалі рамеснікі раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Дарэчы, зроблены іх умелымі рукамі сноп да абласных «Дажынак» прызнаны лепшым у конкурсе снапоў і караваяў «Сімвал жыцця». 

Але асноўнае дзейства разгарнулася, безумоўна ж, у зале, дзе сабраліся лепшыя працаўнікі палёў і ферм з усіх гаспадарак раёна. Свята распачалося з харэаграфічнага пралогу, падчас якога ўручылі каравай з мукі новага ўраджаю старшыні Астравецкага райвыканкама Ігару Шалудзіну. 

IMG_5252.JPG

Гэты год парадаваў аграрыяў. Пры ўра­джайнасці збожжа ў 37,3 цэнтнера з гекта­ра валавы намалот склаў каля 60 тысяч тон, што на 15 тысяч тон больш, чым у 2021-м. У лідарах па ўраджайнасці збожжа – КСУП «Гудагай». З добрымі вынікамі на канец года выйшла і раённая жывёлагадоўля: за 10 месяцаў рэалізавана 4,5 тысячы тон мяса, амаль 53 тысячы тон малака. Сярэдні надой ад каровы склаў 5 295 кілаграмаў. Лідарам малочнай вытворчасці па-ранейшаму застаецца КСУП «Гудагай».

IMG_5261.JPGIMG_5587.JPG

За 10 месяцаў рэалізацыя сельгас­пра­дук­цыі прынесла 113 мільёнаў рублёў. Тэмп росту склаў 108,6%, у тым ліку ў раслінаводстве – 117,2%, у жывёлагадоўлі – 100,6%. Дзяржаве пастаўлена 8 544 тоны збожжа, 695 тон рапсу, каля 90 тысяч тон цукровых буракоў. 

– У сельскай гаспадарцы працуюць моцныя духам людзі – праўдзівыя і адданыя сваёй справе, якія ўносяць важкі ўклад у эканамічнае развіццё рэгіёна. Асаблівыя віншаванні – ветэранам сельскагаспадарчай вытворчасці. Многія з вас працягваюць перадаваць свае веды і багаты прафесійны досвед маладым спецыялістам. Да прыкладу, у зале прысутнічае камбайнер саўгаса «Падольскі» Іосіф Жэгарыс, для якога жніво-2022 стала 38-м. Дзякуй вам за нялёгкую, але такую неабходную працу і адданасць роднай зямлі. Жадаю вам моцнага здароўя, вялікіх ураджаяў і надояў, добрага надвор’я. Здароўя, шчасця, міру, дабрабыту, упэўненасці ў заўтрашнім дні і дастатку. Няхай ваша жыццё будзе напоўнена аптымізмам, верай і надзеяй. Са святам! – завяршыў выступленне Ігар Шалудзін.

Да віншаванняў далучыўся і першы на­меснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспа­дар­кі і харчавання Іван Карніла:

– За намалочанымі тонамі і надоенымі кілаграмамі малака стаяць самаадданыя працаўнікі вёскі. Упэўнены, што разам, абапіраючыся на талент і сузіральную энергію такіх людзей, як вы, мы абавязкова дасягнем поспеху; што работа ў камандзе дапаможа нам вырашыць усе пастаўленыя задачы. Няхай у вашых сем’ях і дамах заўсёды пануюць дабрабыт, спакой і ўзаемаразуменне. Будзьце здаровымі і поўнымі сіл! 

IMG_5398.JPGIMG_5424.JPG

Як і ў мінулыя гады, работнікі сель­скай гаспадаркі раёна адзначаны рэспуб­ліканскімі і абласнымі ўзнага­ро­дамі: Ганаровай граматай Савета Міністраў – дырэк­тар КСУП «Гудагай» Эдуард Садоўскі, Ганаровай граматай нацыяналь­нага сходу Рэспублікі Беларусь – дырэктар КСУП «Гервяты» Ігар Жданаў, Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання – гервяцкі трактарыст-машы­ніст Рымантас Трапшыс, Падзякай Мінсельгасхарчу – начальнік МТК «Рым­дзюны» КСУП «Гервяты» Любоў Шапура і медалём «За працоўныя заслугі» – памочнік брыгадзіра раслінаводчага ўчастка КСУП «Гудагай» Леанард Мікліс. 

Пераможцам раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх вынікаў у расліна­вод­стве і жывёлагадоўлі які год запар стаў КСУП «Гудагай». Другое месца ў абедзвюх катэгорыях забраў КСУП «Гервяты». 

Пераможцы і прызёры раённага сельскагаспадарчага спаборніцтва – камбайнеры, вадзіцелі, аператары зернесушыльных установак, корманарыхтоўшчыкі, аператары машыннага даення, жывёлаводы, а таксама лепшыя ў прафесіі ў сваёй арганізацыі работнікі атрымалі ўзнагароды і грашовыя прэміі. 

Ганаровыя граматы і Падзячныя пісьмы старшыні Астравецкага райвыканкама ўручылі галоўнаму ветэрынарнаму ўрачу КСУП «Гудагай» Галіне Бабіч, дырэктару РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі» Дзянісу Кірпу, намесніку дырэктара КСУП «Гудагай» па прамысловай вытворчасці Сяргею Жуку, загадчыцы малочна-таварнай фермы «Малюта» Святлане Бараноўскай, трактарысту-машыністу РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі» Іосіфу Жэгарысу, аграному-садаводу КСУП «Варняны» Ірыне Кяжун, галоўнаму аграному РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі» Дзмітрыю Малючаку, загадчыцы малочна-таварнай фермы «Варняны» КСУП «Варняны» Іне Кузміцкай і жывёлаводу МТК «Германішкі» КСУП «Гудагай» Гелене Дрэме. 

IMG_5295.JPG

Раздзяліць радасць з працаўнікамі вёскі завітала на свята старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Тальчук. 

– Паважаныя ветэраны і працаўнікі сельскай гаспадаркі раёна, прыміце шчырыя віншаванні. Вашы прыродная мудрасць, руплівыя адносіны да зямлі-карміцелькі, працалюбства, стойкасць і цярплівасць заслугоўваюць усеагульнай павагі. Мы ўдзячны ўсім работнікам аграпрамысловага комплексу, поспехамі якіх ганарыцца наш раён. Моцнага здароўя на доўгія гады, бадзёрасці і новых поспехаў, – віншуючы вяскоўцаў, сказала Ірына Эдуардаўна. 

Падзячныя пісьмы і ганаровыя граматы Астра­вецкага раённага Савета дэпутатаў атрымалі галоўны інжынер КСУП «Гудагай» Павел Гваздоў, трактарыст-машыніст КСУП «Гервяты» Валянцін Гайдуль, началь­нік райветстанцыі Наталля Назарава, ветурач КСУП «Гудагай» Руслан Стэх, бухгалтар КСУП «Варняны» Вольга Старук, трактарыст-машыніст РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі» Леанід Нагела, аграном-насеннявод КСУП «Гервяты» Антаніна Дзерван, аграном-насеннявод КСУП «Міха­лішкі» Яўгенія Емяльян, сакратар КСУП «Міхалішкі» Ірына Мацкела, трак­тарыст-машыніст КСУП «Міхалішкі» Валерый Сташко, галоўны заатэхнік РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі» Галіна Шчамялёва, слесар па рамонце сельгастэхнікі і абсталявання РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі» Антон Аўлас.

IMG_5362.JPGIMG_5373.JPG

Самая шматлікая група, звыш 20 чалавек, атрымала дыпломы, Падзякі, віншаванні і прэміі ад абкама і райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Сертыфікат на ўвесь калектыў ў санаторый ФПБ у сувязі з 35-годдзем заснавання Цэнтра падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання атрымаў яго дырэктар Аляксандр Багдановіч. 

Павіншавалі працаўнікоў ферм і палёў раённыя арганізацыі грамадскіх аб’яднанняў «Белая Русь», «Беларускі саюз жанчын», «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» і раённае аб’яднанне прафсаюзаў. 

IMG_5489.JPGIMG_5545.JPGIMG_5565.JPG

У святочны дзень аграрыі таксама адра­савалі падзякі і падарункі сваім партнёрам. Найбольш плённа ў гэтым сезоне дапамагалі збіраць яблыкі ў варнянскім садзе прадстаўнікі аддзела адукацыі і РУП ЖКГ, а абмалочваць нівы КСУП «Міхалішкі» – работнікі лясной гаспадаркі Астравеччыны. 

Прыемным дапаўненнем да ўзнагарод і віншаванняў сталі музычныя нумары ў выкананні артыстаў раёна і вакальнага калектыву Смаргонскай пагранічнай групы.

Дзякуй вялікі за працу, работнікі ферм і палёў, перадавікі, ветэраны сельскай гаспадаркі, і тыя, хто не трапіў на свята, бо ў гэты дзень карміў і даіў жывёлу, развозіў па фермах кармы, рамантаваў тэхніку…


Узнагароды рознага ўзроўню Гродзенскага абкама прафсаюза работнікаў АПК уручылі:

Валянціне Стэх, галоўнаму бухгалтару цэнтра павышэння кваліфікацыі і пера­падрыхтоўкі рабочых райсельгасхарчу;

Юрыю Мажэйку, трактарысту-машыністу КСУП «Варняны»;

Анастасіі Крывіцкай, спецыялісту па ахове працы РУП «Астравецкі саўгас «Па­доль­скі»;

Валянціне Салавей, аператару машыннага даення КСУП «Міхалішкі»;

Валерыю Пугоўскаму, аператару па штучным асемяненні СПЦЖ;

Ганне Налівайцы, старшыні прафсаюзнай пярвічнай арганізацыі КСУП «Гудагай»;

Ігару Жданаву, дырэктару КСУП «Гервяты»;

Казіміру Масальскаму, інжынеру-меха­ніку КСУП «Гудагай»;

Іосіфу Масевічу, трактарысту-машыністу КСУП «Гервяты»;

Марыне Івашцы, старшыні прафсаюзнай пярвічнай арганізацыі КСУП «Гервяты»;

Яўгену Грабоўскаму і Сяргею Семянцову з КСУП «Гудагай».


Падзячныя пісьмы райкама прафсаюза работнікаў АПК атрымалі: 

Артур Высоцкі, вадзіцель КСУП «Гудагай»; 

Вікторыя Юргелянец, спецыяліст па ідэа­лагічнай рабоце КСУП «Гудагай»;

Эдуард Вярбовіч, вадзіцель КСУП «Варняны»;

Іван Родзь, вадзіцель РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі»;

Валянцін Куркуль, трактарыст-машыніст КСУП «Міхалішкі»;

Валерый Кацінель, машыніст экскаватара Астравецкага ПМС;

Аляксандр Шчука, дырэктар Астравецкай сельгастэхнікі;

Яна Стралкоўская, ветурач-эпізаатолаг райветстанцыі;

Дзмітрый Будай, аператар па штучным асемяненні КСУП «Гервяты»;

Іван Карніла, першы намеснік старшыні Астравецкага райвыканкама – начальнік райсельгасхарчу.


Знак Мінсельгасхарчу 

«За заслугі ў сельскай гаспадарцы» атрымаў дырэктар Астравецкага ПМС Вадзім Вянгроўскі. 

Астравецкае раённае аб’яднанне прафсаюзаў адзначыла:

Надзею Сасноўскую, дырэктара селекцыйна-племяннога цэнтра жывёла­гадоўлі;

Андрэя Слядзевіча, ветурача КСУП «Гервяты»;

Міхаіла Шлыковіча, загадчыка сектарам раслінаводства райсельгасхарчу. 


Беларускі саюз жанчын –

Вольгу Умрыхіну, першага намесніка начальніка ўпраўлення сельскай гаспа­дар­кі і харчавання;

Зою Мекіну, намесніка начальніка аддзела арганізацыі вытворчасці;

Тэрэсу Ступеньку, загадчыка цэнтральным аўтаскладам РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі»;

Аліку Хартановіч, падсобнага рабочага КСУП «Міхалішкі»;

Ніну Рудзінскую, заатэхніка КСУП «Гервяты»;

Таццяну Сінькевіч, загадчыка склада КСУП «Варняны». 


«Белая Русь» –

Вольгу Адулу, начальніка аддзела прагназавання, фінансавання і справаздачнасці ў АПК райсельгасхарчу;

Віктара Алёксу, галоўнага заатэхніка КСУП «Гудагай»;

Сяргея Бразевіча, галоўнага заатэхніка КСУП «Варняны»;

Ірыну Мілаш, намесніка галоўнага бухгалтара КСУП «Гервяты»;

Ірыну Серакову, загадчыка зернесушыльным комплексам КСУП «Міхалішкі»;

Алесю Шыманель, агранома РУП «Астра­вецкі саўгас «Падольскі»;

Вячаслава Яроміча, галоўнага спецыя­ліста райсельгасхарчу.


Астравецкі райкам ГА БРСМ –

Вадзіма Ількевіча, галоўнага інжынера-энер­гетыка КСУП «Варняны»;

Дзмітрыя Пагаду, інжынера-механіка КСУП «Варняны»;

Ірыну Дрэму, заатэхніка-селекцыянера КСУП «Варняны»;

Алега Кавалевіча, галоўнага агранома КСУП «Міхалішкі»;

Віталя Юшко, заатэхніка РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі»;

Анастасію Мацкелу, галоўнага спецыя­ліста райсельгасхарчу.

IMG_5484.JPG

IMG_5305.JPG

IMG_5318.JPG

IMG_5328.JPG

IMG_5334.JPG

IMG_5339.JPG

IMG_5349.JPG

IMG_5354.JPG

IMG_5410.JPG

IMG_5440.JPG

IMG_5497.JPG

IMG_5509.JPG

IMG_5511.JPG

IMG_5519.JPG

IMG_5556.JPG

IMG_5580.JPG

IMG_5588.JPG

IMG_5593.JPG


Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алена Ганулич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений