Моладзь развіталася з трэцім працоўным семестрам

13:09 / 10.11.2022

Падвялі вынікі і ўзнагародзілі самых актыўных – закрыццё трэцяга працоўнага семестра прайшло ў райкаме ГА БРСМ.

Сёлета летам на Астравеччыне было створана 19 студатрадаў, у якіх працавала 324 чалавекі.

Падчас закрыцця семестра прадстаўнікі атрадаў успомнілі найбольш яркія моманты і падзяліліся ўражаннямі ад насычанага лета. У выніку ўсе сышліся ў меркаванні, што студатрадаўскі рух – патрэбная і карысная справа, яго варта развіваць далей.

Камандзіры і найбольш актыўныя ўдзельнікі былі адзначаны Падзячнымі лістамі і атрымалі сувеніры. Не застануцца без увагі і прымаючыя байцоў арганізацыі і прадпрыемствы – іх таксама чакаюць узнагароды.




Текст: