Якім было надвор'е 12-18 кастрычніка

12:30 / 12.10.2022
135

Ну вось і бабіна лета вырвалася нарэшце з палону свінцовых хмар і халодных дажджоў і парадавала нас сонцам і адносным цяплом. Хочацца спадзявацца, што яно затрымаецца хоць бы Дня маці, зробіць жанчынам такі падарунак.



А якім было надвор’е ў перыяд 12-18 кастрычніка ў іншыя гады? Пра гэта расказваюць дзённікі надвор’я Стэфана Рамэйкі і Станіслава Памецькі.

Стэфан Рамэйка сведчыць, што ў 1990 годзе менавіта ў гэты час наступіла бабіна лета: тэмпература днём складала +150-180С, а 17 кастрычніка слупок тэрмометра падняўся да +200С. Ранкі былі туманнымі, а дні – сонечнымі. І ў 1993 годзе на Пакровы, 14 кастрычніка (Дзень маці на гэтую дату прызначылі толькі ў 1996 годзе) , было цёпла і сонечна. У 1996 годзе 17 кастрычніка Стэфан Рамэйка запісаў: “І ўдзень, і вечарам цёпла і суха. Як летам. Ці доўга так будзе?” Менавіта ў гэты тыдзень завітала бабіна лета і ў 2018 годзе. У 2019 годзе яно прыйшло пасля працяглых дажджоў і халаднаватага надвор’я менавіта на Пакровы – тэмпература паднялася да +200С. Але пратрымалася нядоўга: усяго тры дні.

Досыць цёпла, ад +80С да +140С, было ў сярэдзіне кастрычніка ў 1989, 2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2017 гадах – але пры гэтым амаль штодня ішлі дажджы.

А ў 1991 годзе Стэфан Рамэйка, наадварот, жаліўся на адсутнасць вільгаці, якая вельмі патрэбна азімым. Дні ў сярэдзіне кастрычніка тады стаялі цёплыя, да +200С, а вось дажджоў не было. “Па сённяшні дзень суха, у двары і паўсюль”, -- пісаў варонскі натураліст.

У 1992 годзе сярэдзіна кастрычніка была досыць халоднай, з начнымі прымаразкамі да -40С, ды і днём тэмпература падымалася не больш за +80С. Без замаразкаў, але холадна было ў 2002 годзе: +1-+30С. У 2004 годзе ў ноч з 9 на 10 кастрычніка, як сведчаць запісы Стэфана Рамэйкі, выпала каля 5 сантыметраў снегу і начныя тэмпературы да 15 кастрычніка трымаліся ў межах -1-50С, потым крыху пацяплела.

У мінулым годзе Станіслаў Памецька 13 кастрычніка запісаў, што бачыў снегіроў. Варонскі арнітолаг зафіксаваў у гэтыя дні масавы адлёт гусей – чароды да паўсотні і больш птушак ляцелі на поўдзень.

Народныя прыкметы

Прыкмячалі надвор’е на Пакровы: якім будзе дзень – такой выдасца і зіма. Паўночны вецер 14 кастрычніка абяцаў моцныя маразы, паўднёвы – мокры снег уперамешку з дажджамі, усходні -- бясснежную зіму, а заходні, наадварот, -- моцныя снегапады да самой вясны.

Калі ад Пакровы да Усіх Святых (1 лістапада) краты зямлю точаць, то зіма будзе снежнай і марознай.

Журавы адляцелі ў вырай да Пакравоў – зіма ляжа рана. Каля яны ляцяць нізка, зіма будзе цёплай, калі высока – халоднай.

Текст: Нина Рыбик
Фото: Ніна Рыбік
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений