Якім было надвор’е 14-20 верасня
08:31 / 14.09.2022

А вось у 1990, 1992, 1993, 1995, 1996, 1998, 2000, 2010, 2017, 2019, 2020, 2021 гадах было досыць холадна, днём – 10-150С, часта ішлі дажджы. Здаралася, што начная тэмпература апускалася да нуля.
Што ж – восень. Як казала адна бабулька, справа не да Вялікадня ідзе, а да Каляд.
Народныя прыкметы
14 верасня – дзень Сямёна Стоўпніка (Стаўбуна) – лічыўся апошнім днём сяўбы азімых: «Святы Сымон – сявец дамоў».
Калі 14 верасня ясна, то бабіна лета будзе цёплым.
Увосень спраўляюць баль павукі – ткуць адмысловыя карункі дзе толькі можна. Многія баяцца гэтых прыродных майстроў і стараюцца як мага хутчэй вынішчыць іх. Між тым, з павукамі звязана мноства народных прыкмет – як правіла, добрых. Людзі заўважалі: калі павук спускаецца па павуціне – значыць, чуе блізкага госця; а калі ён апускаецца некаму на галаву, то гэты чалавек неўзабаве атрымае падарунак ці пісьмо. Калі ж павук спускаецца падчас абеду – у сям’і з’явіцца прыбытак ці пачатыя справы своечасова і паспяхова завершацца.
Паводле запісаў Стэфана Рамэйкі і Станіслава Памецькі падрыхтавала Ніна РЫБІК.
Фота Алены Замара.