1 верасня дзень нараджэння? Прымі падарунак!
12:19 / 02.09.2022
Старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Наталля Баніцэвіч павіншавала першакласніцу Кацярыну Вакуліч, якая нарадзілася 1 верасня.
З гэтага года 1 верасня ў Каці двайное свята: дзень нараджэння і Дзень ведаў. Цяпер да гэтай чароўнай адзінкі дадаліся яшчэ дзве, не менш важныя: дзяўчынка пайшла ў першы клас сярэдняй школы №1 Астраўца.
На ўрачыстай лінейцы, прысвечанай пачатку навучальнага года, Кацю з гэтай цудоўнай падзеяй ад імя раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын павіншавала яе старшыня Наталля Баніцэвіч. Падарунак ад жаночай арганізацыі стане цудоўным напамінкам пра адметны дзень, калі ў жыцці Кацярыны Вакуліч збегліся чатыры шчаслівыя адзінкі.