На Астравеччыне прайшла жнівеньская нарада педагогаў

16:00 / 30.08.2022
1109

Па традыцыі ў адзін з апошніх дзён летніх канікул жнівеньская нарада збірае разам большасць педагогаў Астравеччыны – сёлета такая сустрэча адбылася на базе сярэдняй школы №3. Падвесці вынікі мінулага навучальнага года, спланавацца на будучы, падзяліцца напрацоўкамі і думкамі, пазнаёміцца з маладымі спецыялістамі – педагагічная канферэнцыя была насычанай.

Шэсць навучальных устаноў раёна трымалі творчую справаздачу па інавацыйнай дзейнасці перад калегамі і запрошанымі гасцямі. Так, Міхалішкаўская СШ не першы год практыкуе так званыя перавернутыя ўрокі. Педагогі СШ №2 падзяліліся вопытам работы па суправаджэнні дзяцей і падлеткаў, схільных да супрацьпраўных паводзін. У гімназіі №1 дзейніча еклуб медыяпадарожнікаў: педагогі і вучні распрацавалі не адзін турыстычны маршрут, у тым ліку з выкарыстаннем тэатралізаваных пастановак, і ўзялі шэфства над вежай-альтанкай у Варнянах. У Гудагайскай СШ робяць стаўку на сяброўства з сацыяльнымі партнёрамі, у Альхоўскай СШ – на індывідуальны падыход да вучняў і іх прафесійнае вызначэнне, а ў Спондаўскай школе – на развіццё камунікацыі дзяцей у межах супрацоўніцтва з маладзёжнымі грамадскімі аб’яднаннямі. Педагогі СШ №1 падзяліліся вопытам работы з высокаматываванымі да вучобы дзецьмі.




Дарэчы, многія, праекты, якія рэалізуюць на базе навучальных устаноў Астравеччыны, сталі брэндавымі: “Тэрыторыя бяспекі”, “Атамная энергія спорта” і іншыя. Дарэчы, у новым навучальным годзе на базе асобных школ і садкоў раёна плануюць увасобіць у жыццё новыя цікавыя ідэі: “Адзін дзень у незнаёмай школе”, “Я беларус маленькі”, а таксама адкрыць у СШ№2 прававы клас.

Абмеркаванне надзённых праблем і здабыткаў раённай адукацыі праходзіла ў форме адкрытага дыялогу.

– 2022-2023 навучальны год мы распачынаем змяненнямі: абноўлены Кодэкс аб адукацыі, адобраны дзяржаўны школьны стандарт, зацверджаны правілы педагагічнага работніка, укараняюцца новыя формы правядзення выніковай атэстацыі, – спынілася на новаўвядзеннях начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Аксана Землякова. – Тэма сёлетняй жніўнай канферэнцыі сімвалічная: “Якасць адукацыйнага працэсу – вектар развіцця.” Менавіта кіраўнічая дзейнасць з’яўляецца пачаткам прамой вектара. А яго накірунак залежыць ад сумеснай работы ўсіх, хто вучыць і выхоўвае нашых дзяцей.

Пра метадычную гатоўнасць школ і садкоў да новага навучальнага года расказала загадчык вучэбна-метадычнага кабінета Людміла Апановіч. Пра значнасць ваенна-патрыятычнага выхавання вяла размову галоўны спецыяліст аддзела адукацыі Вікторыя Асадчук. Бачаннем асобы прафсаюзнага лідара падзялілася старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукцыі і навукі Марына Кутовіч, якая ў гэты дзень арганізавала для маладых спецыялістаў экскурсію па Астравецкім раёне. Пракурор Астравецкага раёна Аляксей Тамчанок і начальнік РАУС Дзмітрый Місюк акцэнтавалі ўвагу прыстуных на прафілактыцы супрацьпраўных паводзін падлеткаў і важнасці патрыятычнага складніка ў выхаванні.

Цёпла сустракалі маладых спецыялістаў вопытныя педагогі. Сістэма адукацыі раёна сёлета папоўнілася 48 работнікамі, з якіх 45 – педагогі. Для 15-ці чалавек (найбольш у раёне) першым працоўным месцам стала СШ №3. Слова ад маладога педагагічнага дэсанта трымала настаўнік англійскай мовы гэтай школы Ганна Суліма, якая вельмі маляўніча параўнала работу педагога з творчасцю мастака.

– Сістэма адукацыі – адна з найбольш важных сфер жыцця. Нездарма каля 37% кансалідаванага бюждэту накіравана на гэтую галіну, – адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Бычко. – Вы не баіцеся рабіць крок наперад і ідзеце ў накірунку развіцця: сёння гэта даказалі шэсць навучальных устаноў падчас прэзентацыі інавацыйных праектаў. Нашы педагогі – таленавітыя і адказныя. Упэўнены, што дзякуючы вашым намаганням і самаадданасці для многіх хлочыкаў і дзяўчынак школа стане другім домам, куды яны будуць прыходзіць штораніцу з задавальненнем.

Не абышлася жнівеньская нарада без узнагарод, якімі адзначылі звыш 30-ці педагогаў. Граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусі атрымалі намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце гімназіі №1 Вольга Лябецкая і настаўнік працоўнага навучання гэтай установы Леанід Казак. Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення – начальнік аддзела адукацыі Аксана Землякова, граматай – намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Альхоўскай СШ Рэната Пацойць, метадыст вучэбна-метадычнага кабінета Алена Атаманюк, загадчык дзіцячага сада №3 Ірына Перка. Ганаровыя граматы Астравецкага райвыканакама і Падзячныя лісты старшыні райвыканкама ўручылі дырэктару СШ №2 Антону Трэйгісу, дырэктару Рымдзюнскай школы Людміле Дарафей, настаўніку рускай мовы і літаратуры гімназіі №1 Марыі Блізнік і сацыяльнаму педагогу цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Аксане Кузьміцкай.  





Да віншаванняў педагогам далучыліся прадстаўнікі сілавых структур, духавенства і лідары раённых грамадскіх аб’яднанняў.

Завяршыўся раённы злёт педагогаў святочным канцэнтам, падрыхтаваным Цэнтрам творчасці дзяцей і моладзі.

Факт

У 2022/2023 навучальным годзе 3,5 тысячы школьнікаў сядзе за парты, з іх каля 400 –першакласнікі.








Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений