Астраўчане расказалі, што ім даводзілася будаваць

13:15 / 14.08.2022
427
У прадстаўнікоў моцнай палавіны чалавецтва наш карэспандэнт пацікавіўся, ці даводзілася ім у жыцці што-небудзь будаваць.

Юрый Валэйка, вадзіцель пажарнага аварыйна-выратавальнага паста 11:

– З жонкай гадуем траіх дзетак і заўсёды марылі пра сваё жыллё. За чатыры гады пабудавалі дом у Варнянах. Рабіў усё сам, пачынаючы ад фундамента і заканчваючы дахам. Толькі ўстаноўкай вокнаў і мантажом нацягнутай столі займа­ліся спецыя­лісты. Што самае складанае? Рашыцца на будаўніцтва. Але гэта таго каштуе! 


Леанід Кімса, пенсіянер:

– Усё жыццё будую. Шмат гадоў працаваў у МПМК-158. Палавіну Астраўца мы пабудавалі: коліш­ні масла­завод, Дом быту, хлеба­завод, Да­школьны цэнтр развіцця дзіцяці… Каб пера­лічыць, колькі дамоў узвялі, не хопіць пальцаў на абедзвюх руках. Цяпер у горадзе з’явіліся новыя прыгожыя мікрараёны – радуе, што і ў гэтым ёсць мой унёсак: перад выхадам на заслужаны адпачынак працаваў на розных аб’ектах Астраўца ў складзе Гроднажылбуда.



Рамальд Дубіцкі, пенсіянер:

– Працаваў у Белсантэхмантажы, галоўнае ўпраўленне якога знаходзілася ў Лідзе, а трэст – у Мінску. З камандзіроўкамі аб’ездзіў усю краіну, у дамах і адміністрацыйных будынках розных гарадоў устанаўліваў сантэхніку. 


Аляксандр Свіла, на групе па інваліднасці:

– У сярэдзіне 80-х гадоў мы атрымалі кватэру. Першы аўтабазаўскі дом быў здадзены «пад ключ», яго навасёлам пашчасціла больш за нас – заязджай і жыві. А ў нас – толькі сцены, да толку кватэру даводзілі самі. Тынкоўшчыка наймалі, а сцяжку дапамаглі заліць калегі з аўтапарка. Пакрысе з сям’ёй абуладкаваліся. Калі пачалася інфляцыя, хапіла адной зарплаты, каб выплаціць пазыку за жыллё. Да гэтага часу жывём у гэтай кватэры, а на выхадныя і летам стараемся выбрацца ў Дубнікі. Там засталася хата жончыных бацькоў. Таксама ёсць дзе рукі прыкласці: падбіць, падправіць. 


Аляксандр Марозаў, інжынер садова-паркавай гаспадаркі РУП ЖКГ:

– Усё жыццё нешта будую і майст­рую. Так сталася, што ў 2014 годзе мы з жонкай пераехалі з Данбаса ў Беларусь. Спачатку жылі на здымнай кватэры, потым купілі невялікі дамок у Філіпанах і вось ужо восем гадоў даводзім яго да ладу: замянілі вокны, зрабілі ўнутраны рамонт, правялі каналізацыю. Абуладкавалі зону адпачынку з альтанкай і мангалам, пасадзілі агарод, разбілі кветнікі… Імкнуся ўкладваць душу ў тое, што раблю. Так, напрыклад, вароты ў канцы нашага ўчастка, перад лесам, упрыгожыў кампазіцыяй з ласём, ласіхай, глушакамі і савой. А перад домам паставіў указальнік з назвамі розных гарадоў. Планаў і задум шмат – былі б здароўе і грошы іх ажыццяўляць. 

Возможно, это изображение 1 человек, стоит, памятник и на открытом воздухе


Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber  https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.


Подписывайтесь на телеграм-канал «Северный вектор Гродненщины» по короткой ссылке https://t.me/severvg.

Самые интересные новости Островецкого, Ошмянского и Сморгонского районов.


Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений