Аператары зернесушыльнага комплексу КСУП “Гервяты” дасушылі 2 тысячы тон збожжа і рапсу

16:31 / 08.08.2022

Трэцімі на Астравеччыне звыш дзвюх тысяч тон зерня давялі да патрэбнай кандыцыі аператары зернесушыльнага комплексу КСУП “Гервяты” Франц Тотчык (на фота), Юрый Баравік і Фёдар Кірпа. 

З перамогай у жніўным спаборніцтве працаўнікоў віншавалі старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Юрый Адула, галоўны аграном гаспадаркі Аляксандр Кавалька і прафсаюзны лідар КСУП “Гервяты” Марына Івашка.

Дарэчы, на працягу апошніх жніўных сезонаў Франц Тотчык і Юрый Баравік траплялі ў тройку першых двухтысячнікаў-зернесушыльшчыкаў.

Віншуем хлебаробаў!




Текст:
Фото: Алёна Ганулич