Двухтысячны рубеж пераўзышлі зернесушыльшчыкі з КСУП “Гудагай”
16:00 / 05.08.2022
У пятніцу, 5 жніўня, Віктар Янкойць і Міхаіл Грымбоўскі – аператары зернесушыльнай устаноўкі “ЛідАрай” зернесклада ў Малях, давялі да патрэбнай кандыцыі звыш 2 тысяч тон збожжа.
Дарэчы, Віктар і Міхаіл штогод трапляюць у тройку першых двухтысячнікаў Астравеччыны.
Пераможцы жніўнага спаборніцтва атрымалі дыпломы і грашовыя прэміі ад райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.