Запрашаем на ўрачыстасці на Астравеччыне

08:31 / 12.07.2022
У суботу, 16 ліпеня, у Клюшчанах адбу­дзецца асвячэнне касцёла, абсталяванага ў былой пляба­ніі замест знішчанага пажарам у 2017 годзе храма Святога Яўхіма. Пачатак у  11 гадзін.

У суботу, 16 ліпеня, у 13 гадзін у Жукойнях Жа­лядскіх пачнуцца ўра­чыс­тасці з нагоды 400-гадовага юбілею засна­ван­ня касцёла Маці Божай Шкаплернай.

Урачыстасць Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі пройдзе 16 і 17 ліпеня.

У суботу, 16 ліпеня:

18.00 – імша на заканчэнне навэнны;
19.45 – акатыст у гонар Багародзіцы (Марыйнае набажэнства ў грэка-каталіцкім абрадзе);
20.30 – Крыжовы шлях;

У нядзелю, 17 ліпеня:

24.00 – працэсія святла і імша; малітоўнае чуванне ў касцёле;
10.00 – імша;
12.00 – адпустовая імша.