Якія святы і памятныя даты адзначаюцца 1-7 ліпеня
12:00 / 01.07.2022
150 гадоў (1872) з часу, калі вядомы этнограф граф Канстанцін Тышкевіч правёў экспедыцыю ад вытокаў да вусця ракі Віліі, падчас якой апісаў свае ўражанні і вынікі даследаванняў. У 1781 годзе яго дзённікі выйшлі ў Дрэздэне асобнай кнігай «Вілія і яе берагі». Нямала старонак у ёй прысвечана астравецкім мясцінам: Міхалішкам, Быстрыцы, гары Замкоўцы.
15 гадоў (2007) таму з нагоды 150-годдзя падарожжа графа Тышкевіча прайшла міжнародная беларуска-літоўская экспедыцыя «Шляхам графа Канстанціна Тышкевіча», якая праходзіла і праз Астравеччыну.
75 гадоў (1947) з часу, калі ў Варнянах адкрылі Дом культуры – тады ён называўся дом сацыялістычнай культуры. Першым дырэктарам быў В.М. Шаміра.
65 гадоў (1957), калі ў Астраўцы пачалося будаўніцтва раённай бальніцы – да гэтага яна размяшчалася ў вёсцы Каменцы, у былым панскім маёнтку.
20 гадоў (2002) з часу, калі Бабраўніцкая сельская бібліятэка пераўтворана ў бібліятэку-музей. Стараннямі яе загадчыка Соф’і Іосіфаўны Комар тут была створана багатая і цікавая экспазіцыя рэчаў і прылад працы вясковага побыту.
Цяпер зачынена.
Святы і памятныя даты
2 ліпеня
Дзень вышыванкі (дзяржаўнае свята)
Міжнародны дзень кааперацыі
Міжнародны дзень спартыўнага журналіста
3 ліпеня
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) (дзяржаўнае свята)