Што рабіць, каб на чыстай планеце жыць, даведаліся выхаванцы летніка “Вілія”

10:32 / 11.06.2022

Што такое навакольнае асяроддзе, чым займаецца эколаг – пра гэта і не толькі выхаванцы прышкольнага летніка “Вілія” даведаліся падчас экалагічнага ўрока “За чысціню зямлі і рэк у адказе чалавек”.

Мерапрыемства да Сусветнага дня аховы навакольнага асяроддзя для дзяцей правяла бібліятэкар Міхалішкаўскай сельскай бібліятэкі Вольга Багдановіч. Хлопчыкі і дзяўчынкі пачулі шмат цікавага пра Зямлю, даведаліся пра прафесію эколага і паразважалі над тым, што кожны з іх можа зрабіць для чысціні нашай планеты, прыгадаўшы правілы паводзін у лесе, на вадаёме і ў грамадскіх месцах.

Цікавай для выхаванцаў была віктарына “Прыказкі. Прымаўкі. Загадкі” – дзеці з задавальненнем адгадвалі назвы рэдкіх жывёл і лекавых раслін.

Таксама бібліятэкар пазнаёміла юных слухачоў з літаратурай па экалогіі: энцыклапедычнымі даведнікамі, кнігамі, часопісамі, газетамі.






Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,

Астравецкая раённая бібліятэка.


Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber  https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

Текст: Главный администратор