Лепшым прафсаюзным лідарам прызнана Ніна Свіла з гімназіі

15:42 / 27.05.2022

Настаўнік нямецкай мовы і па сумяшчальніцтву старшыня прафсаюзнай пярвічнай арганізацыі гімназіі №1 г.Астраўца Ніна Свіла стала пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу “Прафсаюзны лідар” Гродзенскага абкама Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.

Па словах арганізатараў, галоўныя мэты гэтага конкурса – выявіць найбольш таленавітых крэатыўных і ініцыятыўных лідараў прафсаюзнага руху, стварыць умовы для прафесійнага роста ўдзельнікаў і даць ім магчымасць праявіць сябе і падзяліцца вопытам з калегамі.

Конкурс праходзіў у некалькі этапаў. Завочна Ніна Рыгораўна даслала відэа “Прафсаюз – гэта плюс” і эсэ-роздум.

Каля 20 удзельнікаў, у тым ліку і наша зямлячка, прайшлі два адборачныя туры і былі запрошаныя на трэці – ён праходзіў на базе Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.

– На апошнім этапе было некалькі заданняў. Трэба было прайсці бліц-апытанне, якое выяўляла ўзровень ведаў прафсаюзнай тэрміналогіі, справаводства і прававога арыентавання. У межах другога этапу на суд журы трэба было прадставіць самапрэзентацыю на тэму “Старшыня прафкама – гэта гучыць горда!”, – расказала Ніна Свіла. – На заключным этапе мы праводзілі прафсаюзны ўрок – тэма і форма былі вольнымі. Я вырашыла даць майстар-клас з сімвалічнай назвай “Я б у прафлідары пайшоў, хай мяне навучаць” для пачынаючых старшынь пярвічак. Дарэчы сказаць, мой урок быў ацэнены на 10 балаў. Для мяне стала прыемнай нечаканасцю перамога ў намінацыі “Лідар (старшыня) пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ўстаноў дашкольнай, сярэдняй агульнай і дадатковай адукацыі”. Пераможцы і фіналісты конкурса атрымалі дыпломы і прызы.

Віншуем Ніну Рыгораўну з заслужанай перамогай!




Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Северный вектор Гродненщины» по короткой ссылке https://t.me/severvg.

Самые интересные новости Островецкого, Ошмянского и Сморгонского районов.



Текст: