Якія святы і памятныя даты адзначаюцца 28 мая-3 чэрвеня

15:39 / 28.05.2022
402
Сёлета спаўняецца

40 гадоў (1982) з часу, калі за сродкі завода «Радыёдэталь» быў пабудаваны дзіцячы садок «Дубок». 

30 гадоў (1992) з часу, калі ў Астраўцы з’явіўся прыватны гандаль: адкрыліся першыя  камерцыйныя магазіны і аптэка, фірменныя магазіны АБДПМК-73 і КБМ.

25 гадоў (1997) з часу, калі ў Астравецкім раёне ўпершыню на Гродзеншчыне сельскія ФАПы перадалі з баланса сельсаветаў на баланс цэнтральнай раённай бальніцы. Гэта стала прыкладам для пераймання ва ўсёй вобласці. 

10 гадоў назад, 30 мая, (2012) пачалася распрацоўка катлавана першага энергаблока Беларускай АЭС – фактычна стартавала будаўніцтва першай у краіне атамнай электрастанцыі.



Святы і памятныя даты

28 мая
Дзень пагранічніка (прафесійнае свята)
Дзень аптымізатара рунета (SEO-адміністратара)

29 мая
Дзень хіміка (прафесійнае свята)
Міжнародны дзень міратворцаў ААН
Сусветны дзень здаровага стрававання

31 мая
Сусветны дзень без тытуню
Сусветны дзень барацьбы з няроўнасцю
Сусветны дзень бландзінак

1 чэрвеня
Сусветны дзень бацькоў
Міжнародны дзень абароны дзяцей

Падрыхтавалі  Ніна РЫБІК, Рыта ДРЭМА.


Фото: из архива «АП»
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений