Что показал рейд пожарного надзора по общежитиям Островца

07:30 / 28.08.2012

Усім вядома, што часцей за ўсё пажары адбываюцца не з-за стыхіі ці ўзнікшых непаладак, а па віне саміх людзей, якія бяспечна адносяцца да агню. Аб гэтым, на жаль, сведчаць факты і статыстыка. У чарговы раз прыйшлося ўпэўніцца ў гэтым падчас рэйда супрацоўнікаў дзяржаўнага пажарнага нагляду, якія наведалі інтэрнаты Астраўца.


У райцэнтры ёсць два інтэрнаты, з якімі органы пажарнага нагляду “ваююць” не адзін год і да ўладальніка якіх, нягледзячы на гэта, ніяк не даходзяць неабходнасць выканання патрабаванняў. Абодва будынкі не абсталяваны сістэмай аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі. Размяшчаюцца яны па вуліцы Школьнай і Камсамольскай і належаць прадпрыемству “Астравецкая МПМК-158”. Ужо больш чым 12 гадоў супрацоўнікі пажарнага нагляду прадпісваюць уладальніку абсталяваць усе пакоі АПС, неаднойчы ў адносінах да кіраўніцтва МПМК прымяняліся меры адміністрацыйнага ўздзеяння.
Каб праверыць, у якім стане знаходзяцца гэтыя аб’екты, быў праведзены апошні рэйд.
Зараз у 5-павярховым інтэрнаце на Школьнай, дзе размешчана 72 кватэры і пражывае больш за 200 чалавек, аўтаматычная пажарная сігналізацыя зманціравана амаль поўнасцю. На гэта прадпрыемства зрасходавала больш за 150 мільёнаў рублёў. Засталося толькі ўстанавіць прыёмна-кантрольны прыбор і абсталяваць сігналізацыяй 6 кватэр. Аднак тут кіраўніцтва МПМК сутыкнулася з праблемай – нежаданнем саміх жыхароў праводзіць сігналізацыю. Яны напісалі заяву, што, па іх “кампетэнтнаму” меркаванню дастаткова ў пакоях і аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.
У сувязі з гэтым хацелася б растлумачыць, што ў адпаведнасці з нормамі пажарнай бяспекі Рэспублікі Беларусь аўтаматычная пажарная сігналізацыя павінна быць устаноўлена ў кожным жылым пакоі. Тым больш, што побач жывуць заядлыя курцы – аб гэтым сведчаць попельніцы і недакуркі, якія знаходзяцца на кожным паверсе. Ад вогненнай стыхіі ніхто не застрахаваны – дык чаму ж тады людзі адмаўляюцца ад магчымасці зрабіць усё, каб бяды не здарылася? У гэтым інтэрнаце ўжо былі выпадкі ўзгарання. Напрыклад, у чэрвені мінулага года адзін з жыхароў інтэрната паставіў на электрычную пліту гатаваць ежу, а сам пайшоў да знаёмага на 4 паверх. Калі калідор напоўніўся едкім дымам і спрацаваў аўтаномны пажарны апавяшчальнік, суседзі выклікалі выратавальнікаў. На шчасце, здарэнне абышлося толькі згарэўшай каструляй і спалохам гаспадара. Аднак усё магло быць зусім па-іншаму, каб не спрацаваў апавяшчальнік…
У 3-павярховым будынку па вуліцы Камсамольскай у 27 кватэрах пражывае 75 чалавек. Тут АПС устаноўлена толькі на агульных калідорах. Падобна, бяда яшчэ не напалохала жыхароў інтэрната…
Ні сусветная практыка, ні ўласны вопыт, на жаль, не здольны істотна паўплываць на становішча спраў і змяніць сітуацыю да лепшага. Няўжо так цяжка вучыцца на чужых памылках і паклапаціцца аб сваёй бяспецы ўжо зараз, а не чакаць, пакуль здарыцца бяда і будзе позна?



-----------------------------------------------------------------------------------------

Эдуард МАЛЫШКА, інспектар групы прапаганды РАНС.