Награда островецкой учительнице

14:00 / 25.08.2012
У аўторак у Гродне прайшла абласная нарада кіруючых работнікаў і спецыялістаў сістэмы адукацыі “Якасць, даступнасць, бяспека – асноўныя накірункі развіцця рэгіянальнай адукацыі”.

Падчас нарады былі прааналізаваны вынікі і дасягненні мінулага вучэбнага года, а таксама пастаўлены задачы на новы навучальны год.
Не абышлося і без прыемных сюрпрызаў. Настаўніца пачатковых класаў гімназіі №1 Астраўца Наталля Казіміраўна Шукяловіч была ўзнагароджана Граматай Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, поспехі ў навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення і высокае прафесійнае майстэрства. Узнагароду Наталля Казіміраўна атрымала з рук старшыні Гродзенскага аблвыканкама Сямёна Барысавіча Шапіры.
Віншуем з заслужанай узнагародай!



----------------------------

Алена ЯРАШЭВІЧ.