Журналіст і пісьменнік Ніна Рыбік сустрэлася з воінамі-пагранічнікамі

13:21 / 07.05.2022

423.jpg

У 2011 годзе было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Дзяржаўным пагранічным камітэтам і Саюзам пісьмен­нікаў Беларусі. У рамках яго літаратары перыя­дычна сустракаюцца з абаронцамі Дзяржаўнай граніцы, знаёмяць іх са сваімі творамі, дораць кнігі, дзеляцца думкамі – і атрымліваюць зваротную сувязь.

Адна з такіх сустрэч адбылася 27 красавіка: журналістка і пісьменніца Ніна Рыбік прыехала ў госці да ваеннаслужачых Астравецкай і Маладзечненскай пагранічных застаў, а таксама Гудагайскай пагранічнай камендатуры.
Дата размовы была сімва­ліч­най: яна адбылася на другі дзень пасля 36-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС, якая аказала самы непасрэдны ўплыў не толькі на жыццё Ніны Аляксееўны і яе блізкіх, але і на яе творчасць.
– Пісаць мастацкія творы я стала пасля Чарнобыльскай аварыі, – прызналася пісьменніца. – Спачатку чакала, пакуль іншыя раскажуць пра тое, што ведаю, адчуваю і перажываю я. А потым зразумела, што зрабіць гэта магу толькі сама.
Так было напісана апавяданне «Эвакуацыя», дзе аўтар з дакументальнай дакладнасцю расказвае пра адсяленне пасля аварыі ў Чарнобылі роднай вёскі Уласы. Потым ёй захацелася расказаць больш пра родны край і аднавяскоўцаў, іншых людзей, чый лёс закрануў Чарнобыль, – у выніку з’явіўся цыкл апавяданняў, якія ўвайшлі ў першы зборнік аўтара «Права на адсяленне». Чарнобыльская тэматыка часткова прысутнічае і ў трэцяй кнізе аўтара – «Свае і Чужыя».
З цягам часу, як прызналася Ніна Рыбік, ёй захацелася паспрабаваць свае сілы ў іншых тэмах і жанрах. З-пад яе пяра сталі выходзіць аповесці, п’есы і нават вершы, у якіх уздымаюцца глыбокія маральна-этычныя праблемы. 
Яе артыкулы, нарысы, інтэрв’ю, аўтарскія ка­лонкі – пастаянна з’яў­ляюцца на старонках раённай газеты «Астравецкая праўда», у абласных, рэспубліканскіх і нават міжна­родных СМІ. Леп­шыя з іх увайшлі ў кні­гу публіцыстыкі «Кожны стрэч­ны нам – настаўнік».
Падчас сустрэч з пагра­ніч­нікамі аўтар падарыла свае кнігі бібліятэкам застаў і камендатуры. 

592.jpg

Камендант пагранкамендатуры «Гудагай» Сяргей Саўчук, падво­дзячы вынікі сустрэч, зазначыў, што право­дзіць іх трэба як мага часцей – для выхавання ў маладых людзей духоўных і маральна-этычных каштоўнасцей.

Зоя ВІКТАРАВА.






Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.