Сям'я Арлоўскіх: «Наш горад – наш лёс!»

16:31 / 28.04.2022
Уладзімір Арлоўскі – карэнны жыхар Астраўца. Тут ён нарадзіўся, вырас, стварыў сям’ю. З жонкай Аленай яны выгадавалі дваіх сыноў – Вадзіма і Яўгена, – якія таксама пусцілі карані на гэтай зямлі. І ўсе разам Арлоўскія добрасумленна працуюць на карысць сваёй маленькай радзімы, за што ў розны час былі адзначаны ўзнагародамі. 

Вуліца Валадарскага, дзе Уладзімір Вікенцьевіч пражыў усё сваё жыццё, па сённяшні дзень застаецца нязменнай прапіскай для сям’і.  Некалі яго бацькі – маці Ірэна Ігнатаўна і бацька Вікенцій Міхайлавіч – пабудавалі тут свой дом, у якім вырасла не адно пакаленне Арлоўскіх. Але горад будуецца, і на гэтым месцы цяпер вырасла прыгожая шматпавярхоўка, на дзіцячай пляцоўцы ля якой любяць бавіць час ужо яго ўнукі Уладзіслаў і Яраслаў. І можа, хлопчыкі, калі падрастуць, таксама застануцца жыць на зямлі сваіх бацькоў.

А значыць – гораду жыць!



НА ФОТА: Уладзімір і Алена Арлоўскія разам з сынам Вадзімам, нявесткай Ганнай і ўнукамі Уладзіславам і Яраславам.

Текст:
Фото: Дмитрий Соколовский