Святы і памятныя даты 23-29 красавіка

10:12 / 25.04.2022
329
СЁЛЕТА СПАЎНЯЕЦЦА

505 гадоў (1517) з часу першага ўспамі­ну ў пісьмовых крыніцах вёскі Вароны. 

У 16 стагоддзі пад такой назвай  існавала некалькі маёнткаў, якія належалі розным прадстаўнікам роду Чыжоў (Чыжэвічаў). У 1517 годзе ўладальніца маёнтка Варона ўдава Войцеха Чыжэвіча Марына скардзілася ў суд на сваіх сыноў Андрэя і Аляксандра, што яны выгналі яе з маёнт­ка.

10 гадоў (2012) з часу, калі гарадскому пасёлку Астравец нададзены статус горада. 

4 красавіка сесія Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў прыняла рашэнне аб аднясенні гарадскога пасёлка Астравец Гродзенскай вобласці да катэгорыі гарадоў раённага падпарадкавання. 26 красавіка гэтае рашэнне было апублікавана ў газеце «Гродзенская праўда», 27 красавіка яно ўступіла ў сілу.

СЁЛЕТА АДЗНАЧАЕЦЦА 

125 гадоў (1897) з дня нараджэння Баніфацыя (Барыса) Георгіевіча Стакуна. 

Нарадзіўся ў вёсцы Нідзяны. Удзельнік Кастрыч­ніцкай рэвалюцыі, грамадзянскай і Вялі­кай Айчын­най войнаў. Палкоўнік. Узнагароджаны ордэ­нам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, медалямі. Жыў у горадзе Арджанікідзэ (цяпер Ула­дзікаўказ, Паўночная Асеція).

Святы і памятныя даты

23 красавіка
Дзень кнігі і аўтарскага права (міжна­роднае свята)
Міжнародны дзень англійскай мовы

24 красавіка 
Вялікдзень (праваслаўны)
Міжнародны дзень салідарнасці моладзі
Сусветны дзень аховы паддоследных жывёл

25 красавіка
Дзень ДНК (неафіцыйнае свята)
Сусветны дзень барацьбы супраць малярыі

26 красавіка
Дзень памяці загінулых у радыяцыйных аварыях і катастрофах (міжнароднае свята)
Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

28 красавіка
Сусветны дзень бяспекі і аховы працы на вытворчасці
Міжнародны дзень танца
Дзень памяці ахвяр ваенных дзеянняў з прымяненнем хімічнай зброі (міжна­роднае свята)

Падрыхтавалі  Ніна РЫБІК, Рыта ДРЭМА.


Фото: из архива «АП»
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений