Што за прафесія – Радзіму абараняць – расказалі ў СШ №3

15:03 / 28.02.2022

Чаму армейская служба заўсёды лічылася ганаровай, што такое прызыўная кампанія і ў якіх установах можна атрымаць ваенную спецыяльнасць – пра гэта і не толькі расказвалі старшакласнікам СШ №3, СШ №2 і Варнянскага НПК падчас занятка “Ёсць такая прафесія – Радзіму абараняць”.

Пра тое, што служба ва Узброеных Сілах Республікі Беларусь з’яўляецца святым абавязкам для кожнага мужчыны, які клапоціцца пра спакой і мірнае існаванне Радзімы, старшакласнікам патлумачылі ваенны камісар Дзмітрый Багуслаўскі і начальнік групы прызыву ваенкамата Рыгор Дземідовіч. Іх дапоўніў старшыня раённай арганізацыі “Беларускі саюз афіцэраў” Іосіф Грамбоўскі, які падкрэсліў, што армія – гэта своеасаблівая школа мужнасці, якая дае каштоўны вопыт.

Дарэчы, вайсковая часць можа стаць не толькі месцам загартоўкі сілы і характару, але і пачаткам працоўнай дзейнасці – пры жаданні вайскоўцы-тэрміноўшчыкі могуць застацца тут служыць па кантракце. Пра гэта, а таксама пра армейскія будні і святы расказалі прадстаўнікі вайсковых часцей, якія размешчаны на тэрыторыі Астравецкага раёна. Таксама перад падлеткамі выступіў выкладчык ваеннага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, які заахвоціў далучацца да ліку курсантаў гэтага вну.

Жадаючым атрымаць ваенную спецыяльнасць неабходна да 1 красавіка звярнуцца ў райваенкамат па адрасе: г. Астравец, вуліца Зялёная, 26.



Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber  https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Северный вектор Гродненщины» по короткой ссылке https://t.me/severvg.

Самые интересные новости Островецкого, Ошмянского и Сморгонского районов.

Текст: