У Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь астраўчане ўсклалі кветкі да помніка савецкім воінам і партызанам

15:36 / 23.02.2022

23 лютага. Год гістарычнай памяці… У гэты дзень асаблівую даніну памяці заслугоўваюць нашы землякі, якія не шкадавалі сябе падчас Вялікай Айчыннай вайны, каб у нас, нашчадкаў, было мірнае неба над галавой і штодзённы дабрабыт.

Ваенныя, прадстаўнікі раённай улады, грамадскіх аб’яднанняў і працоўных калектываў усклалі кветкі да помніка савецкім воінам і партызанам у Астраўцы.

– Гэта вельмі важны дзень у календары і вялікае свята. У нашых сэрцах заўсёды будзе жыць памяць пра загінулых землякоў, – адзначыла старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Тальчук. – Найбольш востра і яскрава менавіта ў сённяшні час мы разумеем, наколькі важна жыць у згодзе, захаваць сваю незалежнасць і суверэнітэт. Асаблівая падзяка ваеннаслужачым, людзям у пагонах – усім, хто аберагае нас. Дзякуючы ім мы адчуваем сябе ў бяспецы.






Текст:
Фото: Алёна Ганулич