Якім было надвор’е з 8 па 14 лютага ў розныя гады

14:37 / 08.02.2022
НАДВОР'Е 8-14 лютага

Зіма сёлета нейкая незразумелая, надвор’е мяняецца ледзь не штодня: то мароз, то снег, то дождж…

Але шматгадовыя назіранні Стэфана Рамэйкі і Станіслава Памецькі сведчаць, што такія зімы – не рэдкасць. 

Калі больш канкрэтна, то сярэдняя тэмпература другога тыдня лютага была вышэй за нуль у 1990-м, 1992-м, 1995-м, 1997-м, 1998-м, 2000-м, 2001-м, 2002-м, 2008-м, 2013-м, 2014-м, 2015-м, 2016-м, 2019-м, 2020-м гадах – у палове ўсіх гадоў, на працягу якіх вялі назіранні за надвор’ем і запісы варонскія натуралісты. 

У перыяд з 8 па 14 лютага сярэдняя тэмпература больш за +3 градусы была ў 1990-м, 2000-м, 2002-м гадах. А ў 2016-м годзе другі тыдзень лютага стаў самым цёплым за апошнія 30 гадоў – сярэдняя тэмпература ў тым годзе склала +4,20С. 10 лютага 1997 года Стэфан Рамэйка запісаў у сваім дзённіку, што ўжо прыляцелі шпакі. А Станілаў Памецька канстатаваў, што ў гэты ж дзень у 2014 годзе цалкам растаў снег.

А вось у 1999-м, 2006-м, 2007-м гадах другі тыдзень лютага быў досыць халодным – сярэдняя тэмпература складала каля 10 градусаў марозу. Найбольш халодным выдаўся гэты час у 1994 годзе, калі з 8 па 14 лютага мароз трымаўся ў межах –140С, а 13 лютага слупок тэрмометра апускаўся да 23 градусаў ніжэй за нуль. Яшчэ халадней было ў 1996 годзе, калі 30-градусныя начныя маразы трымаліся на працягу трох дзён, з 8 па 10 лютага, а ў ноч з 7 на 8 лютага зафіксавана –350С. Сярэдняя тэмпература тыдня ў тым годзе склала –170С.

Народныя прыкметы

*Калі 10 лютага разгуляўся вецер – лета будзе сырым. 


Паводле запісаў Стэфана Рамэйкі і Станіслава Памецькі падрыхтавала Ніна РЫБІК. 


Текст: Главный администратор