Пра што гаварылі і чым здзівілі жыхароў Міхалішак пагранічнікі

10:00 / 01.02.2022

Прафарыентацыя, інфармацыя пра асаблівасці наведвання пагранічнай зоны і паласы, пропуска грамадзян і транспарту праз Дзяржаўную граніцу і цудоўнае выступленне аркестра – у Міхалішках прайшла сустрэча супрацоўнікаў Смаргонскай пагранічнай групы з насельніцтвам.

Як адзначыў начальнік аддзялення інфармацыі і прапаганды аддзела ідэалагічнай работы пагранічнай групы Ілля Аксенцьеў, такія мерапрыемствы на Астравеччыне даўно сталі традыцыйнымі і з’яўляюцца неабходнымі, бо падчас іх наладжваецца ўзаемадзеянне з мясцовым насельніцтвам.

На сустрэчы ў Міхалішках пагранічнікі падрыхтавалі змястоўную праграму. У фае Дома культуры, дзе праходзіла мерапрыемства, школьнікам прадэманстравалі зброю, а пазней Ілля Аксенцьеў расказаў пра асаблівасці паступлення ў вну пагранічнага накірунку. Ён нагадаў, што ў першую чаргу для гэтага трэба зарэгістравацца на сайце інстытута пагранічнай службы, звярнуцца з заявай у ваенкамат, прайсці прафесійны адбор, які ўключае ў сябе медыцынскі, прафесійна-псіхалагічны агляд і праверку фізічнай падрыхтоўкі, а пасля з вынікамі цэнтралізаванага тэсціравання па адпаведных прадметах падаць дакументы ў прыёмную камісію.

Пра асаблівасці пропуска фізічных асоб і транспарту, а таксама прафілактыку правапарушэнняў на Дзяржаўнай граніцы расказалі намеснік аддзела арганізацыі пагранічнага кантроля Максім Хамянок і прадстаўнік пагранкамендатуры “Гудагай” Аляксандр Царык.

Прыемным падарункам для прысутных стаў канцэрт ваеннага аркестра Смаргонскай пагранічнай групы. Выступленне вакалістаў і жывое гучанне вядомых хітоў выклікалі гучныя апладысменты і захапленне гледачоў.










Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Северный вектор Гродненщины» по короткой ссылке https://t.me/severvg.

Самые интересные новости Островецкого, Ошмянского и Сморгонского районов.

Текст:
Фото: Марина Мацкевич