Віншаванні, падарункі і ўдача ў прыдачу

10:33 / 15.01.2022

IMG_7972.jpg

Напярэдадні Новага года чытальная зала раённай бібліятэкі сустракала сяброў ветэранскага клуба «Актыўнае даўгалецце». 

Нагода для збору, вядома ж, калядныя і навагоднія святы. Таму Дзед Мароз са Снягуркай  паказалі сябе гасціннымі гаспадарамі: уладкавалі шаноўных гасцей за сталом з салодкімі пачастункамі і духмянай гарбатай. І потым усяляк весялілі. Аднак пра меры санітарнай бяспекі не забываў ніхто.
Бяседа пачалася з дзялення аплаткі. Гэтая цудоўная, добрая традыцыя аб’ядноўвае людзей, незалежна ад іх веравызнання, надае асаблівую цеплыню стасункам. Таму размова адразу пайшла сардэчная, шчырая. Але спачатку павіншавалі з прыгожым асабістым юбілеем актыўную удзельніцу клуба, народнага майстра Яніну Мілаш. Затым услед за нязменнай вядучай клубных імпрэз Данутай Чарнушэвіч успаміналі, чым быў адметны для кожнага 2021-шы, чаго ўдалося дасягнуць і што засталося няздзейсненым, выказвалі шчырыя пажаданні на  Новы 2022 год.
Была ўзгадана яшчэ адна добрая традыцыя  «Актыў­нага даўгалецця» – латарэя «Удача ў прыдачу» і разыграны прызы. Іх у чарговы раз падрыхтавала вядомая майстрыха Наталля Зубенка.

Текст: