Станіслаў Валодзька: верш, прысвечаны Адаму Мальдзісу
15:08 / 11.01.2022
Заўсёды будуць помніцца і іншыя цёплыя сустрэчы з ім, у тым ліку на з’ездах і фестывалях мастацтваў беларусаў свету...
Многім беларусам замежжа, у тым ліку і мне, было радасна, што нам знайшлося месца ў кнізе «Сузор'е беларускага памежжа», старшынёй рэдкалегіі якой быў Адам Мальдзіс...
Светлая памяць светламу, таленавітаму Чалавеку, рупліўцу на ніве беларускай гісторыі і культуры!
КРАЙ ДАРАГІ
Адаму Мальдзісу
Свяціцца наш край дарагі:
Тут сонца над ім, нібы німб,
І поўня над ім, нібы німб,
Тут зёлкі растуць ад тугі,
Тут нашы жывуць карані
І б’е дабрыня з глыбіні…
Зноў туліць нас край дарагі,
Чырвоны рабінавы кут,
Дзяцінства лугі-берагі,
Юнацтва лясы-верасы.
Вясна сярод восені тут –
Чуваць салаўёў галасы…*
«Астравеччына – край дарагі»
і «Восень сярод вясны» –
назвы кніг Адама Мальдзіса.