Чым займаецца аддзел сацыяльнай абароны расказала Наталля Гайдановіч

11:00 / 05.01.2022
466
Социальная защита ОстровецСупрацоўнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама адзначаюць прафесійнае свята 5 студзеня. Нягледзячы на нешматлікі штат, яны выконваюць вялізны пласт работы, якая накіравана на аказанне рознага роду дапамогі насельніцтву. Пра працу аддзела сацыяльнай абароны расказала яго начальнік Наталля Гайдановіч.

– Чым займаецца ваш аддзел?

– Самае галоўнае – гэта пенсійнае забеспячэнне грамадзян. Сёння ў Астравецкім раёне пражывае 5 930 пенсіянераў. З іх 1 361 – людзі з інваліднасцю, 3 125 – пражываюць у сельскай мясцовасці, 1 322 – працягваюць працаваць. Сярэдні памер пенсіі ў мінулым годзе склаў 489 рублёў 88 капеек. Акрамя гэтага, наш аддзел займаецца выплатай дапамог: сямейнай, па доглядзе за інвалідамі І групы ці грамадзянамі, якім больш за 80 гадоў, адраснай сацыяльнай, на пахаванне і многіх іншых. Словам, любая грашовая падтрымка грама­дзян, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю, праходзіць праз аддзел. У агульным у нас выконваецца 46 адміністратыўных працэдур. 

– Колькі чалавек спраўляецца з такім вялікім аб’ёмам работы?

– У аддзеле працуюць чацвёра работнікаў: я, мой намеснік Аксана Субко і 2 галоўныя спецыялісты – Наталля Локцева і Аляксандр Праскуракоў. Усе – прафесіяналы сваёй справы, а Наталля Іванаўна наогул аксакал сацыяльнай службы, бо адпрацавала ў аддзеле шмат гадоў і нават пасля выхаду на пенсію працягвае дапамагаць нам.

– З якімі пытаннямі звяртаюцца да вас грамадзяне?

– Ды з самымі рознымі – адны тэлефануюць, іншыя прыходзяць на прыём асабіста. Людзей сталага ўзросту цікавяць нюансы з пенсіяй – напрыклад, чаму ў аднаго яна павялічылася, а ў другога – не. Гэта пытанне асабліва актуальнае, калі змяняецца бюджэт пражытачнага мінімуму і людзі, якія маюць за 75 і 80 гадоў, атрымліваюць надбаўку. Нярэдка цікавяцца льготамі для інвалідаў І і ІІ груп, пералікам дакументаў, якія трэба прадставіць, каб атрымаць дапамогу. Бывае і такое, што пажылым хочацца проста пагаварыць. 

– Якім быў мінулы год?

– Больш складаным і насычаным за папярэдні. Напрыклад, у 2020-м мы назначылі 297 пенсій, а ў 2021-м – 398. Са сродкаў мясцовага бюджэту была аказана дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога 629 грамадзянам, якія па незалежных ад іх прычынах не змаглі забяспечыць годны ўзровень жыцця. Яшчэ 63 чалавекі, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю, атрымалі матэрыяльную дапамогу ад Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва. На жаль, павялічылася колькасць дапамог на пахаванне. Затое 51 сям’я атрымала права на сямейны капітал, яшчэ 54 – пасведчанне шматдзетнай. Расказваць пра вынікі работы можна доўга, таму скажу коратка: папрацавалі мы плённа.

– Пажаданні калегам з нагоды прафесійнага свята.

– Здароўя, шчасця, дабрабыту і толькі радасных вестак.

Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Северный вектор Гродненщины» по короткой ссылке https://t.me/severvg.

Самые интересные новости Островецкого, Ошмянского и Сморгонского районов.

Текст: Марина Мацкевич
Фото: из интернета
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений