Падарунак для сяброўкі атрымала вучаніца Гервяцкай СШ ад «Юного спасателя»

16:33 / 03.01.2022

Усе дзеці чакаюць, што пад Новы год Дзед Мароз прынясе ім падарункі. А я хачу расказаць пра добрага чараўніка – часопіс «Юный спасатель», які таксама робіць сюрпрызы.

У снежні мне пашанцавала паўдзельнічаць у конкурсе «Я волшебник», які праводзіў мой любімы часопіс. У лісце я расказала пра мары аднакласніцы Агніі Кайрыс – а 31 снежня атрымала падарунак. І ўручыла яго сяброўцы. Колькі было радасці!

Верце і тварыце дабрыню. Чараўніцтва вакол нас заўсёды.

1.jpg

2.jpg

Караліна КАЗАКЕВІЧ, вучаніца 3 класа Гервяцкай СШ.

 

Текст: Главный администратор