Што любіць чытаць ў газеце Наталля Кувалдзіна?

16:00 / 20.12.2021
Наталля Кувалдзіна з пасёлка Гудагай колькі сябе помніць, бачыць у сваім доме «Астравецкую праўду».

– Здаецца, яна са мной з майго нараджэння. Гэтаксама, як і майго сына Яна, – расказвае Наталля. – Наш першынец з’явіўся на свет 24 чэрвеня, а літаральна праз два дні ў радзільнае аддзяленне бальніцы завіталі старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Тальчук, першы сакратар райкама БРСМ Віялета Алексеявец і іншыя. У межах акцыі «Падары немаўляці вышыванку» нам уручылі адзенне для немаўляці з беларускім арнаментам, цацкі, кветкі і сувеніры. Было прыемна пачуць віншаванні з нараджэннем сыночка, а потым яшчэ і ўбачыць сябе ў газеце. А праз некалькі нумароў рэдакцыя надрукавала і дадзеныя аб нараджэнні нашага сына – дарэчы, цудоўная была рубрыка «З нованароджанным»! Шкада, што цяпер яе няма.

Сям’я Наталлі Кувалдзінай не раз удзельнічала ў конкурсах, якія праводзіла газета, і перамагала. І гэта таксама радуе нашу падпісчыцу.


– Цяпер, канешне, часцей спачатку нейкую навіну бачу на сайце газеты ці ў яе групах у сацыяльных сетках, а потым чытаю яе ў газеце, – гаворыць Наталля. – І хаця пра гэта ўжо ведаю, але ўсё ж прыемна ўзяць у рукі друкаваную версію выдання, пагартаць яе старонкі. Люблю чытаць навіны з жыцця горада і раёна, пра школы і настаўнікаў. Асабліва радуюся, калі бачу дасягненні вучняў і настаўнікаў Гудагайскай школы, – напэўна, таму, што ў ёй вучылася. 

А калегі дзяўчыны, з якімі яна працуе ў Астра­вецкім філіяле Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства, любяць старонку «Паміж намі, Евачкамі».

– Прасілі перадаць, каб яна выходзіла часцей. І ўвогуле, на мой погляд, у газеце кожны знойдзе для сябе нешта цікавае. Таму «Астравецкай праўдзе» жадаю высокіх тыражоў і цікавых сустрэч з людзьмі, пра якіх мы абавязкова прачытаем, – гаворыць Наталля Кувалдзіна.

Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber  https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Северный вектор Гродненщины» по короткой ссылке https://t.me/severvg.

Самые интересные новости Островецкого, Ошмянского и Сморгонского районов.


Текст: