У Астравецкім раёне сутыкнуліся “Фольксваген” і МАЗ. Ёсць пацярпелыя
Легкавы “Фольксваген” і грузавы МАЗ сутыкнуліся сёння, 17 снежня, на ўчастку аўтадарогі Варняны – Рымдзюны – Жодзішкі. Ёсць пацярпелыя.
Як паведамілі ў астравецкім аддзяленні ДАІ, дарожна-транспартнае здарэнне адбылося каля 8.00 непадалёк Гервят. “Фольксваген”, за рулём якога знаходзіўся 38-гадовы вадзіцель, сутыкнуўся з аўтамабілем з прычэпам МАЗ, якім кіраваў 61-гадовы мужчына. У выніку вадзіцель легкавушкі і яго пасажыр, які не быў прышпілены рамянём бяспекі, атрымалі траўмы рознай цяжкасці і былі дастаўлены ў цэнтральную раённую клінічную бальніцу.
Паважаныя вадзіцелі, у цёмны час сутак ці пры дрэннай бачнасці выбірайце бяспечную хуткасць руху і абавязкова выкарыстоўвайце рамяні бяспекі, а таксама нагадвайце аб неабходнасці прышпіліцца пасажырам.
Просьба да сведкаў гэтага дарожна-транспартнага здарэння паведаміць аб дадатковых фактах у аддзяленне ДАІ па тэлефонах: 2-92-63 ці 102.
Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Северный вектор Гродненщины» по короткой ссылке https://t.me/severvg.
Самые интересные новости Островецкого, Ошмянского и Сморгонского районов.