Велопробег по улицам Островца

15:20 / 22.05.2012
7184

8 мая адзначаўся Міжнародны дзень Чырвонага Крыжа. Астравецкія валанцёры вырашылі адзначыць яго сімвалічным велапрабегам.


У той дзень многія астраўчане маглі бачыць своеасаблівы чырвоны картэж веласіпедыстаў у майках з сімволікай Чырвонага Крыжа, які суправаджаў аўтамабіль Дзяржаўтаінспекцыі. Гэтым самым валанцёры прапагандавалі здаровы лад жыцця.


Даехаўшы да камбіната бытавога абслугоўвання, веласіпедысты зрабілі прыпынак, падчас якога раздавалі прахожым буклеты з цікавай і інтрыгуючай назвай “Хто мы?” – аб дзейнасці валанцёраў. Пасля ж прадоўжылі падарожжа ў Малі, дзе таксама заклікалі акружаючых не заставацца раўнадушнымі да чужой бяды і займацца дабрачыннасцю. Спадзяёмся, небезвынікова – можа, менавіта ў гэты момант хтосьці для сябе вырашыў таксама стаць валанцёрам. І значыць, добрых спраў будзе больш, а сімвалічны велапрабег у наступным годзе – больш шматлюдным.



Марына МАЦКЕВІЧ.

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений