Што за цуды на астравецкай пошце

11:06 / 01.12.2021

Раённая маладзёжная арганізацыя разам з Астравецкім участкам паштовай сувязі запрашае да ўдзелу ў традыцыйнай дабрачыннай акцыі “Цуды на Каляды”.

Зрабіць гэта вельмі проста. Прыносьце кнігі, канцылярскія прыналежнасці, цацкі, прысмакі і іншыя тавары для дзяцей у магазін Белпошты, які знаходзіцца па адрасе: вуліца Ленінская, 5, і пакідайце іх у скрынцы з надпісам “Нашы дзеці”. Падчас навагодніх святаў Дзед Мароз са Снягуркай абавязкова перададуць гэтыя падарункі дзецям з сем’яў, якія маюць патрэбу.

Далучайцеся да акцыі і будзем тварыць цуды разам.

1.jpg

2.jpg

Текст: