Як пакарміць ката суседа, які трапіў у бальніцу з “ковідам”

12:00 / 02.11.2021

Как покормить кота

Як пакарміць ката суседа, які трапіў у бальніцу з дыягназам “ковід”, прасіў распытаць у спецыялістаў адзін з жыхароў Астравеччыны.

І хоць сваё імя ён не назваў, адказ на яго пытанне мы ўсё ж вырашылі знайсці – бо, лічым, яно будзе цікавым для іншых астраўчан.

Як паведаміла ўрач-эпідэміёлаг райЦГЭ Наталля Паўлоўская, у сакавіку 2021 года ў навуковым часопісе The Lancet выйшаў артыкул з доказамі таго, што асноўным шляхам перадачы інфекцыі COVID-19 з’яўляецца паветрана-аэразольны. Гэта значыць, што пры адсутнасці крыніцы інфекцыі ў памяшканні знаходзіцца бяспечна. Акрамя таго, пакуль не знойдзена доказаў таго, што жывёла, ежа і харчовая ўпакоўка могуць быць “заразнымі” для чалавека.

Для перастрахоўкі, даглядаючы за хатнім пітомцам хворага на “ковід”, карыстайцеся медыцынскай маскай, а выходзячы з памяшкання, апрацоўвайце рукі спіртавым антысэптыкам.

Текст: