У аграгарадку Страчанка з’явіўся аўтобусны прыпынак

10:11 / 27.10.2021
Як паведаміў старшыня Міхалішкаўскага сельсавета Віталь Івашкевіч, у сельвыканкам неаднойчы звярталіся людзі з просьбай устанавіць у гэтым населеным пункце абуладкаваны прыпынак. Маўляў, сюды прывозяць дзяцей са школы, заязджае рэйсавы аўтобус, а абазначанага месца пасадкі-высадкі няма – нязручна і не вельмі бяспечна.

З гэтым набалелым пытаннем Віталь Іванавіч звярнуўся ў ДРБУ-159. І неўзабаве непадалёк мага­зіна ў аграгарадку вырас аўтобусны прыпынак. Цяпер юныя і дарослыя пасажыры дакладна ведаюць, дзе ім трэба чакаць транспарт. 

Текст: