"Голас народа": чаму не працуе радыё?
10:54 / 16.02.2012
У пачатку лютага на сайт газеты ў рубрыку “Голас народа” паступіў зварот жыхароў другога пад’езда дома №40 па вуліцы Карла Маркса. Наведвальнікі сайта звярталіся да начальніка раённага вузла электрычнай сувязі з просьбай адрамантаваць радыё, якое не працуе больш за месяц.
Зварот жыхароў быў накіраваны начальніку РВЭС М.У. Хіневічу – і вось які адказ мы атрымалі:
– Пры рамонце даху дома №40 па вуліцы Карла Маркса была пашкоджана абаненцкая лінія. А паколькі доступ на дах, на якім знаходзіцца радыёлінія, быў закрыты будаўнікамі, якія вялі яго рамонт, правесці рамонт радыёлініі было немагчыма.
Пасля пісьмовага звароту ў РУП ЖКГ выхад на дах дома быў адкрыты, і радыёкропкі, устаноўленыя ў гэтым доме, адрамантаваны.