Аўтамабіль наехаў на веласіпедыстку – пацярпела жанчына

12:22 / 13.05.2021

Чарговае дарожна-транспартнае здарэнне зафіксавана ў Астравецкім раёне 12 мая – непадалёк вёскі Кумпяны аўтамабіль наехаў на веласіпедыстку.

Nz-1ISZS1II.jpg

Як паведамілі ў аддзяленні ДАІ, здарэнне адбылося каля 12.00 на ўчастку дарогі Астравец – Дравянікі – Гудагай. Аўтамабіль “Шкода” наехаў на веласіпедыстку, жыхарку вёскі Смілгі, якая ехала ў спадарожным накірунку.

У выніку аварыі пацярпелая з цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі дастаўлена ў Астравецкую цэнтральную раённую клінічную бальніцу.

Па факце дарожна-транспартнага здарэння праводзіцца праверка.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: