Гісторыя газетным радком. Красавік

17:31 / 26.04.2021
491
 Прапануем зазірнуць у гісторыю і пачытаць, пра што пісала “раёнка” ў юбілейныя для сябе гады.

1.jpg

22 красавіка 1971 года 
Прыклад маладых воінаў
Супрацоўнік райваенкамата М. Шведаў расказваў пра прызыўнікоў з Аст­ра­вец­кага раёна, якія служаць ва Узброе­ных Сілах СССР.
Адзін з іх – Уладзімір Блізняцоў, які на ваенную службу быў прызваны ў лістападзе 1969 года. У ваенкамат аб ім паступалі толькі добрыя водгукі. За поспехі ў вучобе і службе хлопец меў 6 заахвочванняў ад камандавання.
Добрыя водгукі паступілі ў ваенкамат і аб воіне Савецкай арміі Станіславе Свіле. Ужо на першым годзе службы ён стаў выдатнікам баявой і палітычнай падрыхтоўкі, удастоены многіх заахвоч­ванняў, у тым ліку і двух нагрудных знакаў «Выдатнік Савецкай арміі».

 23 красавіка 1981 года 
Перадавое звяно
У калгасе імя Карла Маркса ў скла­дзе комплекснага атрада працуюць некалькі спецыялізаваных звенняў. Лепшым лічыцца звяно па падрыхтоўцы глебы.
Найлепш на ўнясенні аміячнай вады працуюць Іван Станіслававіч Дзянюш і Іосіф Браніслававіч Равойць. Трактарамі Т-150 і прыстасаваннямі КПС-4 кожны з іх заправіў глебу на 283 гектарах.
На рахунку ўсіх членаў звяна – унясенне 850 тон аміячнай вады на 1 050 гектараў яравога кліну.
Лепшых вынікаў на культывацыі глебы дасягнуў Іван Браніслававіч Янкойць.
 20 красавіка 1991 года 
Удзячнасць ветэрана
Ветэран і інвалід вайны І. Сапега з вёскі Вераб’і праз газету дзякаваў медыцынскім работнікам.
«Паважлівыя адносіны да сябе я сустрэў з боку галоўнага ўрача і меды­цынскіх работнікаў Міхалішкаўскай участ­­ковай бальніцы. Мяне, калі я цяжка за­хва­рэў, тут вылечылі, – пісаў мужчына. – У гады вайны мы, не шкадуючы сіл і ўлас­нага жыцця, абаранялі свой народ і інтарэсы Радзімы. Прыемна, што і зараз сустракаюцца людзі, якія, не лічачыся з цяжкасцямі, выратоўваюць жыцці лю­дзей».

 26 красавіка 2001 года 
У госці да пагранічнікаў
накіраваліся вучні 6 класа СШ №1, члены клуба «Юны сябар пагранічнікаў». Яны пабывалі на экскурсіі ў Смаргонскай пагранічнай групе.
Юныя сябры пагранічнікаў убачылі стралковую зброю, бронетранспарцёр, знакамітую паласу. Наведалі і казарму, каб паглядзець, як жывуць байцы.
У планах гурткоўцаў сустрэчы з афіцэрамі і прапаршчыкамі пагранічнай камендатуры і арганізацыя патрыятычнай гульні «Зарніца» – сумаваць школьнікам не давядзецца. 

 23 красавіка 2011 года 
Выстава мастачак
У кінаканцэртнай зале «Астравец» працавала выстава мастачак Ва­ра­но­вічаў – маці Тарэсы Іосіфаўны і дачкі Вікторыі Казіміраўны.
Жыхары раёна добра знаёмы з творчасцю таленавітых зямлячак. Іх чакала яшчэ адна сустрэча з мастацтвам гэтай сям’і.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: Елена Ярошевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений